PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5234
21 февраля 2022

Кірмаш - наша каштоўнасць!

Дэмантаж старажытнага будынка, помніка гандлёвай інфраструктуры, вядомага як «Кірмаш» у г.Стоўбцы.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Добры дзень, адміністрацыя абласнога выканаўчага камітэта!

Дзякуем за тую працу, што вы вядзеце па падрыхтоўцы да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі".

Між тым, у адпаведнасці з інфармацыяй газеты "Прамень" 21.01.2022 на сустрэчы па падрыхтоўцы да «Дажынак» было прынята рашэнне аб тым, што падчас будаўніцтва новага будынка кінатэатра будзе праведзены дэмантаж будынка, вядомага мясцовым жыхарам як «Кірмаш».

У Беларусі засталося не так шмат помнікаў падобнага кшталту - практычна абавязковай пабудовы рынкавых плошчаў беларускіх мястэчак. Такі будынак - гэта сведчанне аб сацыяльным і эканамічным жыцці тагачасных жыхароў горада. Будынак «Кірмаша» быў пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя Майсеем Богінам і быў разлічаны на 6 гандлёвых кропак. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны будынак быў адноўлены і сёння з’яўляецца месцам таргоўлі. Кірмаш - адзін з нешматлікіх будынкаў, якія захаваўся на плошчы Леніна да нашых часоў.

Просім вас не праводзіць дэмантаж будынка "Кірмаша". Мы ўпэўнены што агульнымі намаганнямі спецыялістаў, адміністрацыі раёна і жыхароў горада магчыма захаваць гэты будынак і прыстойна яго прэзентаваць гасцям горада пад час свята.

Читать далее: