PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5261
18 марта 2022

Дыскрымінацыя беларускай мовы на сайце БДТУ

Сайт БДТУ не ўтрымлівае актуальную беларускамоўную версію.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, беларускія інтэрнэт-карыстальнікі (у тым ліку студэнты, абітурыенты, выкладчыкі, навукоўцы і іншыя), наведваем афіцыйны сайт БДТУ, каб атрымліваць неабходную нам інфармацыю.

Нядаўна сайт атрымаў новы інтэрфейс, які, на жаль, даступны толькі на рускай мове. Тым часам беларускамоўная версія сайту засталася ў старым выглядзе. Акрамя таго, інфармацыя на яе старонках не з'яўляецца актуальнай: шмат у якіх раздзелах апошнія сведчанні/анонсы/навіны пададзены за 2015 - 2016 гг., што дае падставу лічыць, што беларускамоўная версія сайту зусім не аднаўляецца.

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь у нашай краіне дзьве дзяржаўныя мовы. У адпаведнасці з арт.3 і арт.6 Закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" грамадзяне маюць права карыстацца iх нацыянальнай мовай. Публiчная знявага, ганьбаванне дзяржаўных i iншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод i абмежаванняў у карыстаннi iмi цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

Па выніках перапісу насельніцтва 2019 году 54,1% грамадзян назвалі беларускую мову роднай.

БДТУ з'яўляецца дзяржаўнай установай, частка фінансавання якой ажыцяўляецца з бюджэтных сродкаў, якія фарміруюцца ў тым ліку грамадзянамі-падаткаплацельшчыкамі.

Таму, на наш погляд, практыка вядзення сайту БДТУ фактычна толькі на рускай мове дыскрымінуе грамадзян, якія карыстаюцца беларускай мовай.

На падставе адзначанага, патрабуем:

1. Перапрацаваць версію на беларускай мове, дадаўшы ў яе ўсю актуальную інфармацыю. Зрабіць яе паўнавартаснай, адпаведнай рускай версіі.

2. У далейшым асвятляць усе падзеі ва ўніверсітэце, публікаваць навіны/анонсы/інфармацыю не толькі ў рускай версіі, але і ў беларускай.

3. У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.

Читать далее: