PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5381
24 июня 2022

Рэканструкцыя мазаічнага пано на фасадзе гімназіі №15 г.Мінска па вуліцы Максіма Багдановіча, 84

Знішчэнне мазаічнага пано на фасадзе гімназіі №15 г.Мінска.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Зараз на фасадзе гімназіі №15 г. Мінска па вуліцы Максіма Багдановіча, 84 адбываецца рэканструкцыя мазаічнага пано.

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» творы, выкананыя ў тэхніцы мазаікі адносяцца да манументальнага жывапісу, які ў сваю чаргу належыць да манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Паводле п.10 Пастановы для рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва распрацоўваецца іх эскізны праект. Паводле п.11 адбор эскізных праектаў твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва праводзіцца заказчыкам на падставе экспертнага заключэння абласных і Мінскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў.

У сувязі з гэтым, просім праверыць наяўнасць узгодненых эскізных праектаў на рэканструкцыю дадзенага мазаічнага пано. У выпадку іхняй адсутнасці просім абавязаць уласніка аднавіць першапачатковы выгляд твора мастацтва.

Читать далее: