PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5409
04 июля 2022

За перайменаванне бульвара Леніна ў Магілёве

Бульвару імя Леніна не месца на мапе Магілёва.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Магілёве адзін з бульвараў горада носіць імя Леніна.

На наш погляд, настаў час яго ўжо перайменаваць!

Аднак, мы лічым, што У.І. Ленін - гэта чужы нашай краіне элемент, які праліў кроў многіх грамадзян нашай краіны, таксама ён асабіста адказны за чырвоны тэрор, арганізаваны бальшавікамі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, таму, лічым, што адзін з магілёўскіх бульвараў не павінен насіць яго імя.

Да таго ж, дадзены савецкі дзеяч, па наяўных у нас гістарычных звестках, не зрабіў для развіцця нашай рэспублікі нічога карыснага.

Мы лічым, што імя У.І.Леніна нявартае быць увекавечаным на мапе горада Магілёва.

На нашаму думку, імя расійскага рэвалюцыянера не павінна займаць месца побач з імёнамі такіх вядомых беларускіх асобаў, як К.Каліноўскі, М.Багдановіч ці Я.Колас.

Згодна з артыкулам доктара гістарычных навук У.Лаўрова: "у працах Леніна навязваўся сацыяльны расізм і сацыяльны генацыд — знішчэнне, у тым ліку фізічнае, буржуазіі і дваранства, духавенства і старой інтэлігенцыі, працоўных моцных сялян.

Ленін пастаянна заклікаў да гвалтоўнага змянення асноў законнага ладу, узначаліў Кастрычніцкі дзяржаўны пераварот 1917 года і разагнаў законны расійскі парламент - Устаноўчы сход. Апошнім Ленін перашкодзіў законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, ажыццяўленню грамадзянамі іх выбарчых правоў у спалучэнні з гвалтам (гвалтоўны разгон сходу, які суправаджаўся расстрэлам мірнай дэманстрацыі ў яго падтрымку) "

(https://novayagazeta.ru/articles/2012/06/27/50331-sud-v-mavzolee-obvinyaemyy-151-lenin)

Мы цалкам падзяляем пункт гледжання вышэйпаказанага аўтара, падстаў сумнявацца ў прыведзеных ім довадах у нас не маецца.

У беларускай гісторыі ёсць нямала дзеячаў, чыё імя можна ўвекавечыць, пераназваўшы паказаную вуліцу да прыкладу, С.С.Шушкевіч або Т.Касцюшка.

Таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Магілёва, кіруючыся арт.20 Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", які вызначае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гэтым зваротам патрабуем Магілёўскі гарвыканкам, скарыстацца маючымся ў яго правым і ўнесці прапанову аб перайменаванні бульвара Леніна ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Читать далее: