PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5391
26 июня 2022

Аднаўленне гістарычнай забудовы ў цэнтры Мазыра

Патрабуем унесці змены ў праект "Дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы".
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

На вялікі жаль, нават з другой спробы Мазырскі райвыканкам не здолеў правесці грамадскае абмеркаванне з размяшчэннем на ўласным сайце графічных і тэкставых матэрыялаў па горадабудаўнічым праекце дэталёвага планавання «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г.Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы», каб усе ахвотныя (у тым ліку спецыялісты, якія пражываюць па-за межамі горада) маглі ўсебакова азнаёміцца з такім важным, лёсавызначальным для горада і захавання гістарычнай памяці праектам.

Бо, як адзначана ў Палажэнні аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, яно накіравана «на забеспячэнне правоў юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, на спрыяльнае асяроддзе пражывання, а таксама на іх уцягванне ў працэс планавання развіцця тэрыторый пры ажыццяўленні архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».

Як можна ўцягнуць асоб у дадзены працэс у электронную эру без інтэрнэту — застаецца загадкай.

Па сутнасці праекта. Галоўная заўвага — гэта адсутнасць у праекце «рэгенерацыі гістарычнай забудовы» уласна рэгенерацыі гістарычнай забудовы. Гістарычная забудова Мазыра была большай часткай вынішчана ў 1970-1990-я гады. Асноўнай задачай праекта рэгенерацыі павінна быць вышукванне магчымасцей у сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі для адбудовы страчаных гістарычных будынкаў, фарміравання цэласнага гістарычнага асяроддзя. Менавіта такі падыход закладзены ў нядаўна зацверджаным аналагічным праекце для гістарычнага цэнтра Гродна. Калі ў іншых гарадах вынішчэнне гістарычнай забудовы было звязана з новым будаўніцтвам, то ў Мазыры на месцы цэлых знесеных вуліц не з’явілася анічога. Яскравыя прыклады: плошча Леніна і Савецкая вуліца.

Каб не быць галаслоўнымі ў тым, што вынішчэнне забудовы было неабгрунтаваным, адзначым, што будынак жаночай гімназіі на плошчы Леніна, 4, дзе вучылася ў тым ліку Вера Харужая, а таксама забудова канца 19 - пачатку 20 ст. па вуліцы Савецкай, у складзе дамоў 154, 156, 160, 162, 168, 174, 178, былі ўнесены ў 1985 годзе ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» — афіцыйны дакумент, які ўключаў помнікі БССР, што былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад дзяржаўную ахову.

На дадзены момант захаваўся толькі дом №154, ад іншых не засталося ніякіх слядоў. У сувязі з гэтым лічым неабходным дапрацаваць праект, вызначыўшы месцы, дзе неабходная і магчымая цэласная рэканструкцыя страчаных гістарычных будынкаў. Найбольш перспектыўным падаецца адбудова забудовы вакол Замкавай гары, якая вызначыць новае аблічча горада.

Для гэтага прапануем наступныя месцы для цэласнай рэканструкцыі: - зялёная зона на рагу Савецкай і Горкага - неабходнае змяненне функцыянальнага прызначэння тэрыторыі;

- паласа паміж схілам Замкавай гары і праезнай часткай вуліцы Савецкай (пры неабходнасці - з карэкціроўкай трасіроўкі);

- рог пл.Леніна і вул.Савецкай;

- фронт забудовы пл. Леніна паміж вул. Савецкай і Камсамольскай.

Неабходна расшырэнне зоны да чырвонай лініі (вызначыць па фасадзе дома №9), існаванне на гэтым месцы сцэны і дошкі гонару неабгрунтавана, яны мусяць быць вынесены ў любое іншае месца.

Ва ўсіх пералічаных выпадках неабходна прапісаць, што на гэтых участках магчымая толькі адбудова страчанай забудовы метадам навуковай рэстаўрацыі, іншае будаўніцтва недапушчальнае.

Таксама просім прапісаць да аб’ектаў, якія вызначаны праектам як «будынкі і збудавання, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць», канкрэтныя рэгламенты, які дазволяць іх захаваць:

- забараніць знос;

- забараніць змянення асноўных асаблівасцей фасадаў: знішчэнне дэкору, устаноўку запаўненняў, якія маюць негістарычны выгляд, выкарыстанне нехарактэрных (па тыпе, колеры, форме і чляненнях) матэрыялаў;

- недапушчальнасць размяшчэння рэкламных канструкцый, якія складзеныя не з асобных літар, маюць падложку, перакрываюць дэкаратыўныя элементы фасада, маюць дысгарманічны выгляд (напрыклад, налепкі на вокнах).

Читать далее: