PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5433
23 июля 2022

Адсутнасць беларускай мовы ў Рэспубліканскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння

Дзяржаўная ўстанова аховы здароўя не забяспечвае функцыянаванне беларускай мовы пры аказанні паслуг пацыентам-беларусам.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У ДУ «Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння» актыўна выкарыстоўваецца электронная сістэма кіравання чаргой, знаёмая большасці сучасных людзей: калі на экране выбіраеце патрэбную паслугу і вам выдаецца папяровы квіток з вашым парадкавым нумарам, па якім вас потым выклікаюць да неабходнага спецыяліста арганізацыі.

Вельмі пахвальна, што дзяржаўная ўстанова аховы здароўя крочыць у нагу з часам, але вельмі клапоціць і бянтэжыць, што ў электроннай чарзе Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння не прадугледжана беларуская мова, у чым можна пераканацца зірнуўшы на экран электроннай сістэмы (фота прыкладаецца), дзе пацыентам прапануецца для атрымання квітка выбар паміж рускай і англійскай мовай.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце цэнтра, медыцынскія паслугі аказваюцца, не толькі  замежнікам, але і грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, згодна з арт.17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

Артыкул 2 Закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" прадугледжвае, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай мовы ва ўсiх сферах грамадскага жыцця і  праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi. Артыкул 3 вышэйпазначага закона замацоўве права грамадзян на выкарыстанне іх нацыянальнай мовы.

Для параўнання, у сетцы рэстаранаў хуткага харчавання “McDonald’s” (дарэчы, гэта арганізацыя недзяржаўнай формы ўласнасці) у кіёске самаабслугоўвання (электронны экран з меню рэстарана) беларуская мова прадугледжаная.

У школе замежных моў “Streamline” таксама выкарыстоўваецца электронная сістэма кіравання чаргой, дзе нароўні з рускай, ёсьць і беларуская мова на першапачтковым экране. Мала таго, па-беларуску друкуецца квіток з нумарам, электронны голас выклікае наведвальніка, што выбраў беларускую мову, таксама па-беларуску і, нарэшце, як правіла, супрацоўнік школы, да якога вы трапіце, будзе размаўляць з вамі на беларускай. Дарэчы, гэтая школа таксама недзяржаўная, але з павагай ставіцца да дзяржаўнай мовы.

Просім ДУ «Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння» пераняць пазітыўны вышэйвыкладзены досвед і ўвесьці беларускую мову хаця б на экран электроннай сістэмы кіравання чаргой, такім чынам праявіўшы павагу да грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Читать далее: