Просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі У.Караткевіча на беларускую - мову пісьменніка
получен
Адресат:
- Оршанский райисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 5 января 2023. Читать ответ
З навіннай публікацыі вэб-сайта Аршанскага раённага выканаўчага камітэта нам стала вядома пра тое, што сярэдняй школе № 3 г. Оршы прысвоена імя Уладзіміра Караткевіча (даступна па спасылцы https://orsha.vitebsk-region.gov.by/ru/news_region_ru/view/srednej-shkole-3-g-orshi-prisvoeno-imja-vladimira-korotkevicha-24772/ ). Нягледзячы на безумоўна важны і пазітыўны факт шанавання імя выдатнага беларускага пісьменніка, да нашага здзіўлення, мемарыяльная дошка была выканана на рускай мове, хоць Уладзімір Караткевіч адзначыўся перш за ўсё як беларускамоўны пісьменнік і лагічна было б выканаць мемарыяльную дошку менавіта на беларускай мове.
Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю беларускага народа, пра нашае мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды, аказаў прыкметны ўплыў на грамадскую, эстэтычную і духоўнае жыццё беларускага народа. Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. Значны ўклад унёс Уладзімір Караткевіч у развіццё нацыянальнай драматургіі і кінадраматургіі. Ён стварыў глыбокія, праўдзівыя і эмацыйна насычаныя п'есы "Млын на сініх вірах", "Званы Віцебска", "Кастусь Каліноўскі" і "Калыска чатырох чараўніц", пастаўленыя ў многіх тэатрах. Па сцэнарах Караткевіча на кінастудыі "Беларусьфільм" створаны шматлікія дакументальныя стужкі, а таксама мастацкія фільмы "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" і іншыя.
Згодна артыкула №2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры грамадскія адносіны ў сферы культуры грунтуюцца на аснове прынцыпа прыярытэта развiцця беларускай нацыянальнай культуры і прызнання беларускай мовы адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту, а таксама артыкула №8 напрамкамі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з’яўляюцца: захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры i мовы.
Такім чынам, улічваючы неацэнны ўклад вялікага беларускага пісьменніка ў развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама беларускае закадаўства просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі на беларускую-мову пісьменніка.
Читать далее:
-
Низкая дисциплина памяти в Витебской области
-
Незамедлительно устранить травмоопасные дефекты уличной инфраструктуры г.Витебска
-
Установка новой детской площадки на дворовой территории домов № 107, № 109 по ул. Михаила Ломоносова г. Гомеля
-
Увеличить штат консульства Республики Беларусь в Республике Польша
-
Разъяснить правила содержания лестниц на пешеходных путях
-
Устранить недостатки уличного освещения в г.Витебске