PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №561
25 февраля 2017

Неадкладна спыніць будаўніцтва бізнес-цэнтра каля мемарыяла Курапаты!

Паміж вуліцай Мірашнічэнкі і МКАД у на тэрыторыі ахоўных зонаў мемарыяла Курапаты кампанія «Белрэканструкцыя» распачала будаўніцтва пяціпавярховага бізнес- цэнтра. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь пратэстуюць супраць незаконнага будаўніцтва.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь звяртаемся да Вас у сувязі з будаўніцтвам ў непасрэднай блізказці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі міжнароднай значнасці - Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты (далей мемарыял Курапаты) 5-павярховага офіснага цэнтру

Мы патрабуем:

- неадкладна спыніць незаконнае будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру каля мемарыяла Курапаты (рашэньне Менгарвыканкаму нумар 162 ад 20 студзеня 2017 году. Замоўца будаўніцтва — таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Кіпрэканструкцыя», забудоўшчык - таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Белрэканструкцыя».).

- правесці праверку і вызначыць, якім чынам таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Кіпрэканструкцыя» у 2013 г. незаконна атрымала зямлю ў арэнду пад будаўніцтва на тэрыторыі ахоўных зон мемарыяла Курапаты. Хто і чаму даў на гэта дазвол, грубейшым чынам парушыўшы закон”Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, які забараняе любое будаўніцтва на тэрыторыі ахоўных зон помніка. На момант дазвола на зямлі ахоўных зонаў Мемарыяла дзейнічала схема ахоўных зон , зацверджаная Пастановай мінкультуры ад. 12.05. 2004 г., згодна з якой любое будаўніцтва, у тым ліку і будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру на дадзеным участку забаронена.

- вызначыць, хто і на якой падставе, негледзячы на ўзгадненне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ад 27 лістапада 2013 і абмеркаванне на грамадскіх слуханнях 17.04. 2014 незаконна зменшыў ахоўную зону мемарыяла на паўднёвым усходзе і поўдні, таемна зацвердзіўшы Пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1.12.2014 “Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій (1930–1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мінскі раён)”

- правесці праверку працэдуры распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння горадабудаўнічага праекта дэталевага планавання тэрыторыі, прылягаючай да мемарыяла Курапаты, праверку зацверджання праекта дэталевага планавання ў Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца абавязковым для тэрыторый, дзе маюцца нерухомыя гісторыка-матэрыяльныя каштоўнасці

- вызначыць службовых асоб, якія паставілі свае подпісы пад дакументамі аб незаконным выдзяленні участка пад будаўніцтва офіснага цэнтра ў ахоўнай зоне мемарыяла Курапаты, прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

- ануляваць рашэнне аб выдзяленні участка таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Кіпрэканструкцыя», як супрацьзаконнае і парушаючае заканадаўства.

- бізнесоўцаў, якія , папіраючы закон і нормы маралі , незаконна атрымалі дазвол і распачалі будаўніцтва на тэрыторыі ахоўных зон Курапатаў, прыцягнуць да адказнасці , згодна з законам.

-патрабуем неадкладна правесці праверку дзеянняў чыноўнікаў Мінкульта, Менгарвыканкама, Мінархітэктуры, усіх асоб, маючых адносіны да змяншэння ахоўных зон мемарыяла Курапаты на прадмет наяўнасці карупцыйнага складніка пры незаконнай змене ахоўных зон мемарыяла Курапаты і незаконнай перадачы участкаў зямлі пад будаўніцтва ў ахоўных зонах Курапатаў.

Лічым, што шэраг абставінаў, звязаных з пачаткам чарговага будаўніцтва ў зоне мемарыяла Курапаты, даюць падставы меркаваць аб наяўнасці карупцыйнага складніка ў дзеяннях выканаўчых дзяржаўных органаў якія далі дазвол на гэтае будаўніцтва.

Мы заклікаем Вас з павагай ставіцца да гістарычнай памяці нашых продкаў і дапамагчы нам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь абараніць мемарыял Курапаты ад прававога бязмежжа чыноўнікаў.

Читать далее: