Дарога на 12-й Лучаской у Віцебску ў непрыдатным эксплуатацыйным стане
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- 3 ответа. Последний получен 2 октября. Читать ответ
Дарожнае пакрыццё ў Віцебску амаль на ўсёй працягласці вуліцы 12-й Лучаской ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Так, дарожнае пакрыццё на гэтай вуліцы мае наступныя дэфекты:
• уся дарога пакрыта буйнымі выбоінамі і ямамі;
• як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын;
• перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці.
• у адным месцы назіраецца руйнаванне асфальтнага пакрыцця каля калодзежа.
Фотаздымкі стану розных участкаў гэтай дарогі прыкладваем да гэтага звароту.
Разам з тым, паводле дадаткаа Б СТБ 1291-2016 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі дарожнага руху», зацв. і ўв. у дзеянне пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2016 № 89, выбоіны — гэта мясцовыя разбурэнні дарожнага пакрыцця, у тым ліку ўмацаваных абочын, якія маюць выгляд паглыбленняў рознай канфігурацыі з рэзка акрэсленымі бакамі, якія ўтварыліся за кошт разбурэння матэрыялу пакрыцця або прасадкі землянога палатна.
Адзначым, што СТБ 1291-2016 устанаўлівае гранічна дапушчальныя велічыні дэфектаў пакрыцця праезнай часткі аўтамабільных дарог. На нашу думку, дарожнае пакрыццё на гэтай дарозе не адпавядае ўстаноўленым вышэй нормам і месцамі знаходзіцца ўжо ў аварыйным стане.
Аўтарамі гэтага звароту неаднойчы назіраліся выпадкі псуты аўтатранспарту пры перамяшчэнні па дарозе. Былі выпадкі і заезду на абочыны з-за спробы аб'ехаць вялізныя выбоіны. Такая сітуацыя вельмі небяспечная. Ускладняе сітуацыю і той факт, што гэтая дарога з'яўляецца буйной галіной транспартнай сеткі гэтага мікрараена "Лучоса". Ад гэтай вуліцы разыходзіцца транспарт па шматлікім невялічкім вуліцам. І блакаванне трафіку на 12-й Лучаской зробіць вялікія нязручнасці для жыхароў побач размешчаных вуліц.
Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
У сваю чаргу, арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З «Аб дарожным руху» ўстанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць парушэнню Правілаў дарожнага руху і (або) учыненні дарожна-транспартных здарэнняў, і прымаюць своечасовыя меры па іх устараненню.
У адпаведнасці з пп.5.1. п.5 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087, добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у мэтах прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, і ўключаюць у сябе будаўніцтва ў адпаведнасці з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыяй і эксплуатацыю пешаходных шляхоў (тратуары, пешаходныя вуліцы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).
На падставе вышэйсказанага, патрабуем:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця дарогі на 12-й Лучаской вуліцы;
• вызначыць асоб, якія малі дачыненне да правядзення рамонтных работ на гэтай дарозе, але пры гэтым марудзілі справу да таго моманта, што карыстацца ёй стала немагчыма;
• прыняць меры па неадкладным капітальным рамонце ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця;
• пазначыць дакладныя тэрміны, калі будуць пачаты і выкананы неабходныя рамонтныя работы.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.
Читать далее:
-
Дарога да могілак у вёскі Дразды Лёзненскага раёна
-
За перайменаванне вуліцы Леніна ў Віцебску
-
Тратуар на пр. Перамогі ў Віцебску ў непрыдатным стане
-
Куда делась памятная доска Тадеушу Костюшко на Новом замке в Гродно?
-
Мониторинг сайта Новополоцкой ЦРБ проведен плохо. Мы нашли еще антинаучные статьи
-
Отменить запрет на свободное участие в научных конференциях и семинарах, незаконно введенный в БГМУ