PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5851
13 мая 2024

За перайменаванне вуліцы Кнорына ў г.Мінску

Просім ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Кнорына ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Мінску, а менавіта ў першамайскім раёне сталіцы існуе вуліца, названая ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, гісторыка і публіцыста, аднаго з аўтараў "Кароткага курса гісторыі ВКП(б)" - У.Г.Кнорына. Мы ўважліва азнаёміліся з біяграфіяй дадзенага функцыянера і дашлі да высновы, што вуліца названая ў яго гонар, не можа быць увекавечана ў нашай сталіцы.

Так, паводле яго біяграфічных дадзеных, Кнорын - нарадзіўся ў Латвіі, гэта значыць па нацыянальнасці ён нават не з'яўляецца беларусам. Са снежня 1918 г. быў сакратаром Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і членам Часовага рабоча-сялянскага ўрада Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Адмаўляў стварэнне нацыянальных дзяржаў і нацыянальнае станаўленне народаў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі: «…Час нацыянальных дзяржаваў ужо мінуў… Мы лічым, што беларусы не з'яўляюцца нацыяй, і тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх адлучаюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжытыя. Нашай задачай з'яўляецца не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных рагатак. Беларускі ж рух з'яўляецца такім узвядзеннем нацыянальных рагатак…» (Вільгельм Кнорын у газеце «Звязда» ад 6 кастрычніка 1918 года).

(https://ru.wikipedia.org/wiki/Кнорын,_Вільгельм_Георгіевіч)

Як мы бачым – ён (Кнорын) адмаўляў існаванне беларусаў, як этнасу і нацыі. І такому функцыянеру носіць імя адна з вуліц Мінск.  Да таго ж у беларускай гісторыі ёсць нямала дзеячаў, чыё імя можна ўвекавечыць, напрыклад С.С.Шушкевіч ці Т.Касцюшка.

Таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, кіруючыся арт.20 Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", які вызначае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гэтым зваротам патрабуем Мінскі гарвыканкам, скарыстацца маючымся ў яго правым і ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Кнорына ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Читать далее: