PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5858
26 мая 2024

За перайменаванне вул. Валадарскага ў Магілёве

просім Магілёўскі гарвыканкам ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Валадарскага ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў.
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Магілёве існуе вуліца, названая ў гонар савецкага функцыянера В.Валадарскага.

Валадарскі - гэта чужы нашай краіне элемент, які паклаў пачатак сістэме фальсіфікацый і барацьбой з іншадумствам, таму, лічым, што адна з магілёўскіх вуліц не павінна насіць яго імя. Да таго ж, дадзены савецкі дзеяч, паводле існуючых у нас гістарычных звестак, не зрабіў для развіцця нашай рэспублікі нічога карыснага.

Так мяркуючы па дадзеных з яго біяграфіі: «Ленін адклікаў яго (Валадарскага) у Маскву, а затым паслаў загадваць аддзелам прапаганды і агітацыі ў Саюзе камуністаў Паўночнай вобласці. На гэтай пасадзе Валадарскі кіраваў рэпрэсіямі ў дачыненні да апазіцыйнай прэсы: "бальшавіцкую агітацыю і прапаганду" ён разумеў, як забарона выступаць каму-небудзь, акрамя бальшавікоў. Асабліва актывізаваў сваю «дзейнасць» Валадарскі ў траўні 1918 г., калі арганізаваў судовы працэс над некалькімі вячэрнімі газетамі, якія крытыкавалі палітыку Леніна, і сам выступаў у ім, у якасці галоўнага абвінаваўцы. Прысуд напісаў таксама ён, а судзьдзя толькі “агучыў”: газэты закрыць, рэдактараў – арыштаваць, у выдаўцоў – канфіскаваць друкарні і грашовыя сродкі. За гэты "поспех" Ленін даручыў яму арганізаваць падтасоўку вынікаў выбараў у Петраградскі Савет дэпутатаў, т.я. значная колькасць галасоў была пададзена за «буржуазныя» партыі - кадэтаў, правых эсэраў і беспартыйную інтэлігенцыю «старарэжымнага» толку. Валадарскі "спускаў" выбарчым камісіям лічбы, якія тыя ўпісвалі ў пратаколы падліку галасоў. Назіральнікаў выдалялі чырвонагвардзейскія патрулі. Былі істотна "адкарэктаваныя" спісы выбаршчыкаў: патэнцыйна "ненадзейныя" грамадзяне проста не ўключаліся ў іх. Затое была "арганізавана" прымусовая яўка на выбары цэлых працоўных калектываў, сябры якіх да галасавання падпіскай абавязваліся "падтрымаць бальшавіцкую партыю". За "правільны" падлік галасоў Валадарскі выплачваў грашовыя прэміі з сум, выдзеленых на гэта Леніным.» ( https://protivpytok.org/?page_id=1945)

Менавіта таму, на падставе вышэйсказанага, мы лічым, што імя Валадарскага не варта быць ушанаваным на карце горада Магілёва.

На нашу думку, імя Валадарскага няварта займаць месца побач з імёнамі такіх вядомых беларускіх асобаў як К.Каліноўскі, М.Багдановіч ці Я.Колас.

У беларускай гісторыі ёсць нямала дзеячаў, чыё імя можна ўвекавечыць, пераназваўшы названы праспект, да прыкладу, С.С.Шушкевіч ці Т.Касцюшкі.

Таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Магілёва, кіруючыся арт.20 Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", які ўстанаўлівае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, сапраўдным зваротам просім Магілёўскі гарвыканкам ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Валадарскага ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Читать далее: