Аварыйны стан тратуараў на вул. Праўды ў Віцебску
получен
Адресат:
- Прокуратура города Витебска
Текущий статус обращения:
- 3 ответа. Последний получен 3 августа. Читать ответ
У горадзе Віцебску на ўчастку вул. Праўды паміж вуліцамі Церашковай і Смаленскай тратуары знаходзяцца ў стане, непрыдатным для эксплуатацыі.
Асфальтавае пакрыццё на іх мае моцны фізічны знос: назіраюцца глыбокія расколіны, месцамі глыбокія і буйныя выбоіны, сціранне пласта. Для мам з вазочкамі, інвалідаў-вазочнікаў і іншых маламабільных асоб такі стан тратуару наогул ўяўляе блакуючую перашкоду для перамяшчэння. У многіх месцах з-пад асфальта тырчаць штыры альбо фрагменты металічных куткоў. Яны ўяўляюць пагрозу спатыкання і траўміравання.
Фотаздымкі тратуара прыкладваем да звароту.
У перыяд з 2021 па 2024 год па стану гэтага тратуара пададзены некалькі дзесяткаў скаргаў, у тым ліку пра службу «Мая Рэспубліка», на што заяўнікам была сказана, што рамонт тратуара будзе ўключаны ў план рамонту, але цягам трох гадоў так нічаго і не зроблена.
Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110, замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.
Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087, пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).
На падставе вышэйсказанага, просім:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану тратуараў, пазначаных ў звароце;
• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт пазначаных ў звароце тратуараў;
• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў;
• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.