ААТ "Лідскае піва" правяло ў 2016 годзе рэбрэндынг, перавёўшы свой галоўны брэнд "Лидское" на беларускую мову. З мінулага года ўся лінейка піва пад брэндам "Лідскае" афармляецца па-беларуску,інфармацыя аб прадуктах даводзіцца і па-руску і па-беларуску, камунікацыя з пакупніком таксама вядзецца па-беларуску. Гэта навіна была вельмі станоўча ўспрынята беларускім грамадствам. Аднак "беларусізацыя" вашай кампаніі завяршылася толькі на брэндах "Лідскае" і "Менскае", на ўсіх астатніх відах прадукцыі месца для беларускай мовы не знайшлося, што вельмі прыкра. Таму просім разглядзець магчымасць дадання інфармацыі па-беларуску на этыкеткі ўсіх астатніх прадуктаў кампаніі.
Развернуть текст петиции Свернуть текст петицииКоличество подписей под петицией:
97
Теги: мова
ААТ “Лідскае піва” мае права самастойна вырашаць, на якой з дзяржаўных моў даводзіць інфармацыю да спажыўцоў.
26.9кБ, добавлено Moder2, 2017-07-28 21:26:30
ААТ "Лiдскае пiва" здзейснiла пераход карпаратыўнай камунiкацыi на беларускую мову. Доля беларускамоўных брэндаў складае 1/3 пiўнога партфелю. Прадукцыя не можа быць пераведзена на беларускую мову поўнасцю, так як часткова напоi вырабляюцца па лiцэнзii.
62.8кБ, добавлено Moder2, 2017-08-01 12:38:36
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться