Увесці адміністрацыйную адказнасць за адказ не на мове звароту на пісьмовы зварот у межах закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"
отправлена
Адресаты:
- Администрация Президента
- Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ждем ответ на петицию до 22 ноября 2017
У сённяшні час існуе прабел ў беларускім заканадаўстве аб адміністратыўных правапарушэннях, які датычыць адказнасці за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, што закранае ч.1 арт.18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” – абавязак даваць адказ на зварот на мове зварота.
Як прыклад можна разгледзіць сітуацыю, калі была пададзена заява аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з арт. 9.13 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” “Футбольны клуб “Смалявічы-СТІ” за адказ па-руску на наш беларускамоўны зварот, чым быў парушаны ч.1 арт.18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Кіраўнік спраў Смалявіцкага райвыканакама М.М. Клюева паведаміла, што “у адпаведнасці з арт. 9.13 КаАП адмова ў прыёме звароту грамадзяніна ці юрыдычнай асобы, або парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў разгляду такога звароту, або неінфармаванне заяўніка па выніках разгляду звароту, або неправамерная адмова заяўніку ў азнаямленні з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду звароту, або непрыняцце ў межах сваёй кампетэнцыі мер па аднаўленні парушаных правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь.
Такім чынам, парушэнне ч.1 арт.18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (выкладанне адказу на зварот не на мове звароту) не з’яўляецца падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.”
Аналагічная адмова прыйшла з Кобрынскага райвыканакама на заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Кобрынскай раённай арганізацыі абароны правоў спажыўцоў за адказ на беларускамоўны зварот па-руску.
Такім чынам абавязак даваць адказ на пісьмовы зварот на мове звароту не падмацаваны санкцыяй за парушэнне гэтага абавязку, што вядзе да парушэння ч.1 арт.18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, а асобы, што парушылі згаданы пункт не нясуць за парушэнне адказнасці.
На падставе сказанага, прапануем дапоўніць пералік парушэнняў заканадаўства аб зваротах, пералічаных у арт. 9.13 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” наступным кваліфікуючым складам адміністратыўнага правапарушэння: “адказ на пісьмовы зварот не на мове звароту”.
Гэта дазволіць палепшыць рэалізацыю ч.1 арт.18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і вызначыць адказнасць за парушэнне моўных правоў грамадзян Беларусі ў заканадаўстве аб зваротах.
Читать далее:
-
Площадки для детей! - Это неотъемлемая часть детства каждого!
-
За барацбу з дзеяннямі па забароне курэння тытуню ў цягніках далёкага накірунку
-
Указальнікі вуліц - па-беларуску і па-руску адначасова!
-
Оптимизация дорожной разметки по ул. Богдановича (от ул. Широкой до ул. Некрасова)
-
Вярнуць Брэсту гістарычную назву Берасце
-
Убрать регулируемый пешеходный переход на ул.Магистральной (ВКМ) в Гродно