PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №888
30 июля 2017

Указальнікі вуліц - па-беларуску і па-руску адначасова!

Увесці ў заканадаўства норму аб неабходнасці дубляваць назвы вуліц і іншых указальнікаў адрасоў на дзвюх дзяржаўных мовах.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Вялікае значэнне ў камунікацыйным і лагістычным жыцці населеных пунктаў маюць шыльды з назвамі вуліц і іншымі надпісамі, што пазначаюць месцазнаходжанне аб’ектаў.

Гэта не толькі інфармацыя, якую можа пабачыць кожны чалавек, але і элемент прэстыжу населенага пункта, элемент, што дэманструе ўсім незалежнасць дзяржавы, суверэнітэт краіны.

У той жа час, самым адметным і нязменным, што ёсць у Беларусі і ў беларусаў, з'яўляецца дзяржаўная беларуская мова.

Таксама нельга забываць і аб другой дзяржаўнай мове - рускай.

Абапіраючыся на гэта, просi выступiць з прапановай аб увядзенні ў заканадаўства нормы аб неабходнасці дубляваць назвы вуліц і іншых указальнікаў адрасоў на дзвюх дзяржаўных мовах і ў выпадку, калі ўказальнік выраблены на рускай мове, усталяваць паралельна яму беларускую версію, а ў выпадку, калі ўказальнік пазначаны па-беларуску, – рускую версію.

Тым самым будзе забяспечана рэальнае дзвюхмоўе, і дзве дзяржаўныя мовы будуць выкарыстоўвацца ў роўным аб’ёме. тым самым падкрэсліваючы суверэнітэт і незалежнсць Беларусі, канстытуцыйныя змены 1996 года і роўныя правы як беларускамоўных, так і рускамоўных грамадзян.

Тэхнічнае выкананне можна рабіць па прыкладу Фінляндыі (фата па спасылцы http://img-fotki.yandex.ru/get/6210/84280170.1d/0_6a46a_44341e2a_XXL.jpg ), дзе таксама, як і ў Беларусі, дзве дзяржаўныя мовы, але пры гэтым назвы вуліц і іншыя ўказальнікі дублююцца на абедзвюх дзяржаўных мовах, а таксама Гомеля, дзе дадзеныя шыльды пачалі рабіць дзвюхмоўнымі (фота па спасылцы https://pp.userapi.com/c636219/v636219517/3356e/Sfx18itJ7Ow.jpg)

Читать далее: