PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №861
29 июля 2017

Вярнуць Брэсту гістарычную назву Берасце

Гістарычнае Берасце цяпер носіць назву, скажоную паланізацыяй і русіфікацыяй краіны. Адзначэнне 1000-годдзя горада — цудоўная нагода, каб вярнуць яму спрадвечнае імя
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Беларусі, просім вярнуць гораду Брэст гістарычную назву, перайменаваўшы яго ў Бе́расце (рус. Берестье). Калі для гэтага патрэбнае правядзенне рэферэндума, просім да 2019 года распачаць падрыхтоўку да яго.

У 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы[1].

У складзе Расійскай імперыі ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не паклапаціліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку неаднаразовай перадачы з адной мовы на іншую без уліку арыгінала шэраг айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі. Гэтым была нанесена шкода ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы замацаваліся паланізаваныя формы, у лік якіх трапіла і назва горада Брэст, якія згадваецца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы: Бересть, Бересте. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі гукавымі відазменамі) яны і зараз стабільна ўжываюцца ў вусных зносінах — Бе́расце, Бэ́рэсць, Бэ́рысць[1].

У 2019 годзе Берасце будзе адзначаць тысячагоддзе з моманту першага пісьмовага ўспаміну ў «Аповесці мінулых гадоў». Нароўні з грандыёзнымі будаўнічымі праектамі, мерапрымствамі па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні, якія прымеркаваны да гэтага юбілею, гістарычнай справядлівасцю стала б вяртанне Брэсту яго спрадвечнай назвы, якая б падкрэсліла старажытнасць горада, яго славутую мінуўшчыну, а таксама паспрыяла б развіццю нацыянальнай самасвядомасці ў рэгіёне.

1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9

Читать далее: