PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1050
09 сентября 2017

За помнік Ларысе Геніюш у г.п.Зэльва

Патрабуем усталяваць помнік у г.п.Зэльва выбітнай прадстаўніцы беларускага народу і сусветнавядомай паэтцы Ларысе Геніюш
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем усталяваць помнік у г.п.Зэльва выбітнай прадстаўніцы беларускага народу і сусветнавядомай паэткі Ларысе Геніюш.

Месца для ўсталяванне помніка прапануем - цэнтральная плошча г.п.Зэльва, насупраць будынку па адрасе: г.п.Зэльва, вул.17 верасня, д.29.

Ларыса Антонаўна Геніюш, у дзявоцтве Міклашэвіч — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч.

Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). Выйшла замуж за Янку Геніюша і ў 1937 годзе пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў урачом.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР (1939), быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Неўзабаве, па кароткім зняволенні ў гродзенскай турме, яго расстралялі. Маці Ларысы Геніюш і двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан.

У 1937—1947 гадах жыла ў Празе. Наладзіла сувязі з беларускай эміграцыяй, удзельнічала ў працы ўраду БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943 года стала Генеральным сакратаром ураду і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. Апекавала беларускіх эмігрантаў, палітычных уцекачоў, беларускіх работнікаў і ваеннапалонных у Германіі.

З 1945 года савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў, ставячы ім у віну «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» падчас вайны. Пад канец 1947 года Ларыса Геніюш перабралася з мужам з Прагі ў Вімперк.

5 сакавіка 1948 года арыштавана, а 12 жніўня разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 года ў турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР.

У лютым 1949 года Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Да такога ж тэрміну быў прыгавораны Я. Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інты і Абедзе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР.

У 1956 годзе разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве.

Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, частымі гасцямі ў Зэльве бывалі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы.Пахавана ў Зэльве.

Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, друкавацца пачала ў 1939 годзе ў беларускіх перыядычных выданнях «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 годзе ў Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 годзе пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.

Читать далее: