PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1437
19 марта 2018

Вярнуць гістарычную назву "вуліца Траецкая" участку вуліцы Янкі Купалы

Надаць участку вуліцы Янкі Купалы ад скрыжавання з вуліцай Максіма Багдановіча да моста цераз раку Свіслач назву "вуліца Траецкая"
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У Мінску вельмі мала вуліц, што захавалі свае гістарычныя назвы. Але пакуль што ёсць магчымасць без вялікіх выдаткаў вярнуць яшчэ адну.

Вуліца Янкі Купалы гістарычна складалася з некалькіх частак. Адна з іх - вуліца Траецкая - вядома пад такой назвай яшчэ да сярэдзіны XIX стагоддзя. Яна прысутнічае на гэтым месцы не на адным плане Мінска часоў Расійскай Імперыі.

Назва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага раёна Траецкая Гара. Што тычыцца самога тапоніма "Траецкая Гара", існуе некалькі гіпотэз адносна паходжання. Паводле найбольш верагоднай, тапонім паходзіць ад назвы найстаражытнейшага каталіцкага касцёла Мінска, заснаванага вялікім князем літоўскім і каралём польскім Ягайлам. Па іншай версіі, тапонім узнік ад назвы абарончага рэдута Святой Тройцы, які знаходзіўся каля Барысаўскай заставы. Таксама існуе меркаванне, што назва пайшла ад царквы Святой Тройцы ці Свята-Траецкага жаночага манастыра. У сучаснасці ж на гэты ўчастак вуліцы прыпадае сквер Траецкая Гара, у якім стаіць тэатр Оперы і Балета.

Мы прапануем надаць участку вуліцы Янкі Купалы ад скрыжавання з вуліцай Максіма Багдановіча да моста цераз раку Свіслач назву "вуліца Траецкая". Гэта не запатрабуе вялікіх выдаткаў, таму што на гэтым участку вуліцы пакуль што няма будынкаў.

Пры тым, мы ні ў якім разе не аспрэчваем важнасць Янкі Купалы для Беларусі. Музей Янкі Купалы, які знаходзіцца ў аднайменным парку, на тэрыторыі якога калісьці быў дом славутага беларускага паэта, захавае свой ранейшы адрас.

Такім чынам, яшчэ адна з шматлікіх гістарычных назваў вернецца на мапы Мінска.

Читать далее: