PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1619
28 июня 2018

Патрэбен рамонт тратуараў у Вілейцы

Прывесці ў належны стан пазначаныя, а таксама ўсе астатнія тратуары, бардзюры горада Вілейкі.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэту

Кату Віктару Іосіфавічу

вул. Партызанская, 40

222410 г. Вілейка

Калектыўны зварот

Выказваем сваю глыбокую занепакоенасць станам тратуараў у горадзе Вілейцы. Жыхарам і гасцям нашага прыгожага горада даводзіцца мець справу са шматлікімі ямкамі на тратуарах, разбітай пліткай, разбітымі бардзюрамі, адсутнасцю заездаў для вазкоў на бардзюрах, што стварае велізарныя нязручнасці для людзей. Па вуліцы Чапаева, побач з сярэдняй школай №1, плітку на тратуары апошнім разам мянялі яшчэ ў савецкія часы, людзі абыходзяць яе па зялёнай зоне. Па вуліцы Талстога, у прыватным сектары, вуліцы Астроўскага, вуліцы Кастрычніцкай і па вуліцы Шубіна стан тратуараў вымушае людзей ісці па праезжай частцы дарогі, што стварае небяспечныя сітуацыі ў дарожным руху. Па вуліцы Маркава, вялікімі часткамі ўвогуле адсутнічае асфальтавае пакрыццё тратуараў. Дрэннае пакрыццё тратуараў з’яўляецца чыннікам пашкоджання абутку, дзяцячых вазкоў, а таксама павялічвае траўманебяспечнасць.

Таксама хочам нагадаць, што згодна з Артыкулам 18.38 КаАП РБ - Парушэнне правілаў утрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў, тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху і іншых дарожных збудаванняў у бяспечным для руху стане або непрыняцце мер для своечасовай забароны або абмежавання руху асобай, адказнай за іх утрыманне, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь".

На падставе вышэйзгаданага звяртаемся з просьбай:

1. Прывесці ў належны стан пазначаныя, а таксама ўсе астатнія тратуары, бардзюры горада Вілейкі.

Читать далее: