PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1757
23 августа 2018

Зрабіць расклад цягніка Крулеўшчына - Маладзечна больш зручным для пасажыраў

Просім змяніць расклад цягніка №6683 Крулеўшчына - Маладзечна такім чынам, каб пасажыры мелі зручную перасадку на электрацягнік да Мінска.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары Докшыцкага, Мядзельскага і Вілейскага раёнаў, а таксама людзі, якія наведваюць гэты рэгіён, просім разгледзець наступную прапанову па змене раскладу цягнікоў і паляпшэнні абслугоўвання пасажыраў.

У дадзены момант цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №6683 Крулеўшчына – Маладзечна прыбывае на станцыю Маладзечна а 17:41. Бліжэйшы цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа да станцыі Мінск-Пасажырскі (№6132) адыходзіць а 19:15 (а з 28 верасня будзе адыходзіць а 19:23).

Пасажыры, якія жадаюць перасесці з цягніка №6683 на цягнік да Мінска, вымушаныя чакаць 1 гадзіну 34 хвіліны (з 28 верасня гэты час павялічыцца да 1 гадзіны 42 хвілін). Такім чынам, час паездкі ад станцыі Крулеўшчына да станцыі Мінск-Пасажырскі цягнікамі №6683 і №6132 будзе займаць 5 гадзін 49 хвілін, ад станцыі Вілейка да станцыі Мінск-Пасажырскі – 4 гадзіны 03 хвіліны.

Пачынаючы з верасня, пасажырапаток на дадзеным участку ў нядзельныя дні павялічыцца за кошт студэнтаў навучальных устаноў горада Мінска. Частка пасажыраў будзе вымушаная чакаць перасадкі на станцыі Маладзечна 1 гадзіну 42 хвіліны, што будзе ствараць ім нязручнасць і выклікаць справядлівыя нараканні наконт арганізацыі руху цягнікоў.

Каб скараціць час руху са станцый участка Крулеўшчына - Маладзечна да Мінска, а таксама стварыць для пасажыраў дадатковы зручны варыянт паездкі, прапануем змяніць расклад руху цягнікоў такім чынам, каб стварыць магчымасць перасадкі з цягніка №6683 на цягнік №6130 Маладзечна – Мінск, які адыходзіць са станцыі Маладзечна а 17:31 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі а 19:29.

На нашую думку, можна змяніць расклад руху цягніка №6683 такім чынам, каб ён прыбываў на станцыю Маладзечна каля 17:20. На нашую думку, такая змена адпавядае тэхнічным магчымасцям, бо: 1) На дадзены момант час руху цягніка №6683 з Крулеўшчыны да Маладзечна складае 2 гадзіны 21 хвіліну, у той час як тэхнічныя ўмовы дазваляюць прапускаць цягнік ДР1 з усімі прыпынкамі ад ст. Крулеўшчына да ст. Маладзечна за 2 гадзіны 03 хвіліны; 2) Можна перанесці адпраўленне цягніка №6683 са ст. Крулеўшчына на 15:05-15:10, бо 15-20 хвілін дастаткова на абарот састава па ст. Крулеўшчына, і 6-11 хвілін дастаткова для перасадкі пасажыраў з цягніка №6628 Паставы – Полацк.

Спадзяемся на станоўчае вырашэнне дадзенага пытання, якое закранае інтарэсы тысячаў людзей, якія карыстаюцца чыгуначным транспартам на ўчастку Крулеўшчына - Маладзечна. Просім разгледзець дадзены зварот і даслаць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.

Читать далее: