PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1802
19 сентября 2018

Мы ЗА шыльду ў гонар 100-годдзя БНР.

Усталяванне шыльды прысвечанай 100-годдзю БНР
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У сакавіку 2018 года, напярэдадні святкавання 100-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Мінгарвыканкамам быў дадзены дазвол на ўсталяванне памятнай шыльды, якая прысвечана гэтай даце па адрасе г. Мінск, вул. Валадарскага, д.9.

Пасля атрымання гэтага дазволу беларускае грамадства за некалькі гадзін назбірала 7500 рублёў на выраб гэтай шыльды. Аднак, гэтая шыльда дагэтуль не ўсталявана. Як адказаў намеснік кіраўніка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Юркевіч, у адрас выканаўчага камітэта паступіла мноства зваротаў, у якіх было змешчана негатыўнае стаўленне да факту ўсталявання гэтай шыльды. Паколькі Рэспубліка Беларусь, згодна з арт. 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай, а дэмакратычная дзяржава – гэта дзяржава, устройства і дзейнасць якой адпавядае волі народа, агульнапрызнаным правам і свабодам чалавека, і грамадзяніна, мы, ніжэйпадпісаныя, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць такія ж роўныя правы, як тыя, хто выказаўся супраць усталявання шыльды, на падставе арт.41 Закона «Аб месным кiраваннi i самакiраваннi», якая замацоўвае, што выканкамы забяспечваюць распаўсюджванне культурных каштоўнасцяў, ажыццяўляюць стымуляванне культурнай дзейнасці грамадзян, праводзяць мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, просім:

лічыць гэты зварот "голасам" ЗА ўсталяванне шыльды прысвечанай 100-годдзю БНР ;

прыняць меры па ўсталяванню памятнай шыльды, прысвечанай 100-годдзю БНР па адрасе г. Мінск, вул. Валадарскага, д. 9.

Читать далее: