PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1841
04 октября 2018

Петыцыя супраць уключэння нормаў Дэкрэтаў №29 і №5 у Працоўны кодэкс. За змену арт. 66 Закона “Аб пенсійным забеспячэнні”

На наш погляд, гэтая норма не гуманная і не справядлівая, паколькі не ўлічваць стаж працы і не рабіць яе пералік пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

Мы, грамадзяне Беларусі, звяртаемся да Вас.

У першым чытанні Вы галасавалі за Закон аб імплементацыі дэкрэту №29 і дэкрэту №5 у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, такім чынам зрабіўшы першы крок да ўзаконьвання прымусовай працы. Мы лічым, што з гэтымі нормамі Працоўны кодэкс нашай краіны стане адным з найгоршых: з-за татальнага распаўсюджвання кантрактнай формы найму, якая ператварылася ў разнастайнасць прымусовай працы, паколькі работнікі не маюць гарантыі працы пасля заканчэння кантракта, не могуць самастойна звольніцца без наступстваў. Незалежныя прафсаюзы яшчэ два гады таму выказалі сваю пазіцыю па дадзенаму пытанню, але безвынікова.

Мы, вашыя выбарцы, патрабуем ад Вас не галасаваць за сярэднявечныя стандарты працы і ў другім чытанні адхіліць змены, прапанаваныя Ўрадам Беларусі ў Працоўны кодэкс. Праявіце мужнасць і прынцыповасць, і вашыя выбаршчыкі будуць Вам удзячны за Вашу грамадзянскую пазіцыю.

Па-другое. Звяртаемся да Вас з прапановай праявіць законатворчую ініцыятыву і вынесці на разгляд пытанне, якое тычыцца Закона «Аб пенсійным забеспячэнні», а дакладней змены артыкула 66: выкрэслівання ў ім словаў: «пры ўмове неатрымання пенсіі за гэты перыяд».

На наш погляд, гэтая норма не гуманная і не справядлівая. Паколькі, не ўлічваць стаж працы і не рабіць яе пералік пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, калі чалавек, працягваючы працаваць, атрымлівае не поўную «ільготную» пенсію, проста з’яўляецца здзекам. Пры тым, што за гэты перыяд робяцца ўсе пералічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Таму, на падставе вышэй сказанага і ў сувязі з павелічэннем пенсійнага ўзросту, просім Вас падтрымаць дадзеную прапанову і прагаласаваць за змену артыкула 66.

Читать далее: