PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1845
04 октября 2018

Агульнарэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

Гаротны стан роднай мовы.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

2018 г. абвешчаны Годам малой радзімы, а мова малой радзімы большасці жыхароў Беларусі знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане. Не пачуеш яе з вуснаў жыхароў буйных гарадоў і мястэчак, мала яна гучыць у сродках масавай інфармацыі і дзяржаўных установах. Будучыня яе таксама не зайздросная. Толькі 13% вучняў у школах вучацца па-беларуску (паводле афіцыйнай статыстыкі на 2018 г.). З паступовым закрыццём вясковых школ гэты працэнт будзе толькі змяншацца. А між іншым, мова з’яўляецца вуглавым каменем у падмурку незалежнасці любой дзяржавы.

У адпаведнасцi з арт. 2 Закона «Аб мовах» Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця, праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi.

Маючы на ўвазе вядучую ролю кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у гэтай справе, прапаную:

запачаткаваць штогадовае правядзенне Агульнарэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, так як гэта робіцца ў суседніх дзяржавах (Расія, Польшча) напрыклад, 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы.

Далучыць да гэтай пачэснай справы Міністэрства адукацыі (распрацоўка тэкстаў дыктоўкі, праверка, падвядзенне вынікаў), Міністэрства культуры (прадастаўленне памяшканняў, урачыстае суправаджэнне мерапрыемства), Міністэрства інфармацыі (рэклама і асвятленне падзеі ў СМІ, наўпроставая трансляцыя ў дзень напісання дыктоўкі).

Читать далее: