Населены пункт Светлагорск як населены пункт вядомы з 13 стагоддзя і мае багатую гісторыю, але на падставе таго, што ў савецкі час было модным змяняць назвы гарадоў і вуліц, каб было менш самабытнасці і нацыянальных рыс на картах СССР, назвать была зменена. Але назву горада прынялi з невялікай памылкай, бо хацелі даць назву быццам бы Светлы горад (Светлаград), але атрымалася Светлыя горы (-горск - ад слова горы), і гэта зусім не адпавядае характэрыстыцы горада. Па другое - адбываецца зачаста блытаніца з назвай горада, то яго блытаюць з Салігорскам, то са Светлагорскам у Расіі. Таксама, у 90-я гады мінулага стагоддзя сфармаваўся дурны імідж горада як горада дрэнных звычак.
І ў рэшце рэшт - горад мае сваю гістарычную назву.
На падставе артыкула 15 Закона «Аб назве геаграфiчных аб’ектаў», якiм прадугледжана, што грамадзяне маюць права ўносіць прапановы аб прысваенні назвы фізіка-геаграфічным аб'ектам, адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, тэрытарыяльным адзінкам, якія з'яўляюцца населенымі пунктамі, раёнамі гарадоў, складовым часткам населеных пунктаў і іх перайменаванні, а таксама аб перайменаванні аб'ектаў транспартнай інфраструктуры ў дзяржаўныя органы, патрабуем вярнуць гораду яго гістарычную назву.
А менавіта правесці абмеркаванне пытання наконт вяртання гістарычнай назвы - Шацілкавічы, калi на гэта будуць сродкi i магчымасцi.
Количество подписей под петицией:
60
Теги: переименование топонимика Светлогорск Светлагорск Шацілкі
Ваше пытанне патрабуе значных фінансавых выдаткаў, што не прадуглежана бюджэтам раена. Лічым немэтазгодным праводзіць мерапрыемствы па пераіменаванню назвы горада Светлагорска.
31.5кБ, добавлено Moder2, 2018-11-16 09:08:39
Комментарии (40)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться