Мы, жыхары горада Віцебска і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў, канстатуем, што імя У.І. Леніна, якое носіць адна з галоўных установаў культуры Віцебскай вобласці – абласная бібліятэка, -- не адпавядае часу, не з’яўляецца нацыянальна апраўданым і значным.
Таму прапануем перайменаваць Віцебскую абласную бібліятэку ў гонар нашага славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава. Мы лічым, што імя выбітнага пісьменніка і грамадзяніна, творы якога чытаюць ва ўсім свеце, надасць больш аўтарытэту ўстанове культуры, і кіраўніцтву вобласці, якое мае выдатны шанец прадэманстраваць свой патрыятызм і павагу да нацыянальных культурных каштоўнасцяў.
Адмова ад састарэлых ідэалагічных узораў савецкай мінуўшчыны паспрыяе патрыятычнаму выхаванню сучаснай моладзі, з ліку якой складаецца пераважная большасць чытачоў і наведнікаў бібліятэкі, пашырыць магчымасці краязнаўчай і адукацыйна-выхаваўчай працы, умацуе давер да абласных уладаў як да структур, арыентаваных на працу дзеля будучыні і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Количество подписей под петицией:
325
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: #Витебск #библиотека #Быкаў #Віцебск #бібліятэка
У сувязi з адсутнасцю адзiнага падыходу да перанайменавання абласной бiблiятэцы ў Вiцебску (адны за захаванне iснуючай назвы, iншыя за перайменаванне ў гонар В.Быкава, трэцiя - у гонар Фр.Скарыны ) дадзенае пытанне не разглядаецца.
Комментарии (13)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться