PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2446
15 апреля 2019

Аднавіць Юбілейную капліцу

Аднавіць знішчаную пасля вайны мемарыяльную капліцу, ад якой паходзіць назва назва Юбілейнай плошчы
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

На падставе арт. 41 Закона «Аб месным кiраваннi i самакiраваннi», якая ўсталёўвае, што выканкамы арганізуюць работу па добраўпарадкаванні, забеспячэнню належнага санітарнага стану, просім гарадскія ўлады аднавіць на Юбілейнай плошчы капліцу, якая была пабудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабору і дала назву сучаснай плошчы.

У 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабору, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінска ўзвялі сціплы помнік-капліцу. Капліца не пацярпела ў Другую сусветную вайну, знішчана савецкімі ўладамі пасля 1947 года.

Цяпер жа, калі падыходзяць да завяршэння работы на станцыі метро «Юбілейная плошчы», напэўна, найлепшы час, каб аднавіць на плошчы імянны помнік. Мяркуем, што просты класіцыстычны аб'ём капліцы, якая ўяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам, не запатрабуе значных выдаткаў, але значна ўзбагаціць гістарычны ландшафт гэтай часткі Мінска.

Читать далее: