PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2595
08 июня 2019

Добраўпарадкаваць пад'езд да вакзала ў Будславе

Просім заасфальтаваць участак дарогі працягласцю 20-25 метраў, які вядзе да пасажырскага будынка станцыі Будслаў.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія жывуць у аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна і прылеглых населеных пунктах, або бываюць у дадзеным населеным пункце з турыстычнымі, рэлігійнымі і іншымі мэтамі, просім разгледзець наступны зварот.

Паміж дарогай агульнага карыстання Будслаў – Ілава і заасфальтаванай пляцоўкай каля пасажырскага будынка чыгуначнай станцыі “Будслаў”, у межах паласы адводу Беларускай Чыгункі, знаходзіцца ўчастак дарогі працягласцю каля 20-25 метраў, на якім шмат ямаў, якія ў час ападкаў ператвараюцца ў лужыны, а таксама камення, якое выступае з дарогі. (Фота дадзенага ўчастка прыкладаецца).

Гэта прыносіць нязручнасці кіроўцам аўтамабіляў, якія пад’язджаюць на стаянку каля пасажырскага будынка станцыі “Будслаў”. А таксама выклікае неразуменне таго, што адказныя службовыя асобы не змаглі прынясць мераў па добраўпарадкаванні гэтага невялікага па працягласці адрэзка дарогі.

Мы просім заасфальтаваць дадзены адрэзак дарожнага палатна. Улічваючы тое, што дадзеныя работы не патрабуюць вялікага аб’ёму працы і значных фінансавых укладанняў, спадзяёмся на станоўчае вырашэнне дадзенага пытання.

Просім разгледзець дадзены зварот і даць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.

Читать далее: