PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2597
08 июня 2019

Дамагчыся прыняцця нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN

Дамагчыся прыняцця нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі для геаграфічных назваў Беларусі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім Дзяржаўны камітэт па маёмасці і Міністэрства замежных спраў Беларусі разам звярнуцца да Савета ЗША па геаграфічных назвах (United States Board on Geographic Names, BGN) і Пастаяннага камітэта па геаграфічных назвах, прызначаных для афіцыйнага выкарыстання ў Вялікабрытаніі (The Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use, PCGN) з настойлівым патрабаваннем афіцыйна прыняць наўзамен састарэлай раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў BGN/PCGN, выдадзенай яшчэ ў 1979 годзе, нацыянальную Інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта, рэкамендаваную ў 2013 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў.

Перадача геаграфічных назваў Беларусі дагэтуль адрозніваецца ганебнай разнастайнасцю: частку назваў проста перакладаюць (Траецкае прадмесце = Trinity Suburb), частку транслітаруюць з рускага напісання (Магілёў = Mogilev), але найбольшай сур'ёзную канкурэнцую Інструкцыі складае менавіта BGN/PCGN. Шмат у чым гэта абумоўлена тым, што ў Англійскай Вікіпедыі, якая праз сваю велізарную папулярнасць як крыніца свабодных ведаў у значнай ступені вызначае грамадскае меркаванне (гэтак жа, як шырыцца ўжыванне назвы «Белоруссия» ў рускай мове праз існаванне артыкула з такой назвай у Рускай Вікіпедыі, да якога звяртаюцца ў спрэчках.), напісаныя назвы паводле нацыянальнай Інструкцыі там хутка выпраўляюцца на BGN/PCGN. Такім чынам павялічваецца блытаніна, у Беларусі ўсе матэрыялы, вулічныя знакі і інш. прытрымліваюцца Інструкцыі, а па-за межамі краіны дзейнічаюць зусім іншыя правілы. Як разабрацца ў такой «разнастайнасці» турысту, або проста чалавеку, які цікавіцца нашай краінай?

Акрамя іншага транслітарацыя BGN/PCGN не зусім карэктная. Так, напрыклад, апостараф перадаецца з выкарыстаннем двух знакаў — ’’ (з’езд = z’’yezd, што амаль заўсёды ігнаруецца, і такім чынам з'яўляецца яшчэ адзін варыянт, які не адпавядае ніводнаму з вышэй пералічаных), а таксама -й- і -ы- перадаюцца аднолькавай літарай — Y.

Просім таксама звярнуцца да кіраўніцтва Фонда Вікімедыя (Wikimedia Foundation, Inc.), які падтрымлівае працу Вікіпедыі, патлумачыўшы недапушчальнасць выпраўлення назваў, транслітараваных паводле Інструкцыі, тым больш на транслітарацыю не з беларускай мовы (прыклады: артыкулы Mogilev, Grodno, Gomel, Vitebsk). Часам транслітарацыю з рускай мовы аргументуюць традыцыйнасцю, але гэткае напісанне назваў замацавалася да атрымання Беларуссю незалежнасці і цяпер з'яўляюцца некарэктнымі (не пішуць жа яны замет Lviv польскі варыянт Lwów ці рускі Lvov).

Кантакты Фонда Вікімедыя

Wikimedia Foundation, Inc.

1 Montgomery Street

Suite 1600

San Francisco, CA 94104

USA

Phone: +1-415-839-6885

Fax: +1-415-882-0495

[email protected]

Читать далее: