PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2727
22 июля 2019

Спынiць суцэльную высечку лесу ў Беларусi i вываз кругляка за мяжу!

Барбарская высечка лесу па ўсёй тэрыторыі краіны
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, на працягу некалькіх гадоў назіраем па ўсёй тэрыторыі краіны барбарскую высечку лесу. Высечка імкліва паскорылася ў апошнія месяцы. Лес, які яшчэ не дасягнуў спеласці, татальна высякаюць, пакідаючы толькі кромкі вакол дзялянак.

Больш таго, вясной 2019 года ў Беларусі была адмененая забарона на вываз круглага дрэва – і высечка лесу набыла сапраўды катастрафічныя маштабы.

Беларусы за валюту набываюць гатовую прадукцыю з драўніны (паперу, тару, піламатэрыялы, мэблю), вырабленую за мяжой з беларускай сыравіны!

Лясгасы не паспяваюць высаджваць лес на ўсіх высечаных дзялянках, многія з іх зарастаюць падлескам і забалочваюцца. Але нават і там, дзе паспяваюць – лісцёвым пародам патрэбна 40-50 гадоў для дасягнення спеласці, а хваёвым – 70-80 гадоў.

Мы патрабуем:

1. Адмовіцца ад выкарыстання суцэльных высечак, якія знішчаюць экасістэму, у лясах Рэспублікі Беларусь.

2. Увесці мараторый на высечку ў дубровах, як у большасці выпадкаў рэдкіх біятопаў, які цяжка і часам не магчыма ўзнавіць раней, чым праз 100 гадоў.

3. Забараніць вываз круглага лесу на экспарт за мяжу.

4. Прыпыніць будаўніцтва новых дарог у лясах заказнікаў, у прыватнасці, Альманскім, і просекаў для ЛЭП БелАЭС.

5. Спыніць падсочку хвоі ў рэгіёнах, дзе назіраецца развіццё караедаў.

6. Прадугледзець абавязковы ўдзел грамадскасці ў абмеркаваннях праектаў лесаўпарадкавання лясгасаў.

7. Стварыць грамадскую раду пры Мінлясгасе з удзелам прадстаўнікоў і экспертаў ад грамадскіх арганізацый.

Читать далее: