У наш час назвы асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям (запаведнікам, заказнікам, нацыянальным паркам і помнікам прыроды) прысвойваюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на рускай мове. У той жа час паводле пункта 1 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь «О наименованиях географических объектов» ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З у Рэспубліцы Беларусь назвы геаграфічным аб'ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. Геаграфічныя аб'екты, паводле гэтага ж закона, – адносна ўстойлівыя цэласныя ўтварэнні ў межах геаграфічнай абалонкі Зямлі прыроднага ці антрапагеннага паходжання, якія існуюць ці існавалі ў мінулым і характарызуюцца пэўным геаграфічным становішчам: фізіка-геаграфічныя аб'екты, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, тэрытарыяльныя адзінкі, складовыя часткі населеных пунктаў, аб'екты транспартнай інфраструктуры.
Улічваючы той факт, што назвы прыродаахоўных тэрыторый у пераважнай большасці выпадкаў уяўляюць сабой дубляванне назвы геаграфічнага аб'екта, які бярэцца пад ахову (напрыклад, «Алантьевская гряда», «Краснохарьковская долина»), лічым лагічным, каб назвы прыродаахоўным тэрыторыям прысвойваліся аналагічным чынам: на беларускай мове з транслітарацыяй на рускую (у рашэннях выканаўчых камітэтаў аб абвяшчэнні прыродаахоўных тэрыторый мусяць прыводзіцца абедзве назвы).
Таксама просім дапоўніць спісы прыродаахоўных тэрыторый на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь беларускімі назвамі, удакладненымі ў мясцовых органаў улады, бо "аматарскі" пераклад існуючых назваў можа быць не заўсёды правільны праз адсутнасць націку ў рускай назве і варыятыўнасць перакладу некаторых геаграфічных тэрмінаў на беларускую мову.
Акрамя таго, хочам заўважыць, што на сучасных аншлагах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый амаль ніколі не прысутнічае беларуская мова, якая б выглядала лагічна, улічваючы тое, што многія ААПТ (крыніцы, дрэвы, камяні і інш.) маюць таксама культурнае і сакральнае значэнне для беларусаў.
Количество подписей под петицией:
187
Теги: беларуская мова прырода
Мiнпрыроды накiравала ў Акадэмiю навук i БДУ рэкамендацыi аб аб`яўленнi (пераўтварэннi) асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый (ААПТ) i аб прысваеннi iм найменняў спосабам транслiтарацыi з беларускай мовы на рускую. Пераклад найменняў ААПТ з рускай на беларускую мову патрабуе ўдзелу спецыялiстаў у адпаведнай галiне, гэтае пытанне будзе рагледжана дадаткова.