Прапановы Камісіі па тапаніміцы Магілёва ігнаруюцца?
получен
Адресат:
- Могилевский горисполком
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 26 октября 2019. Читать ответ
Прааналізаваўшы прапановы Камісіі па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва, было выяўлена наступнае.
26 лютага 2010 года Камісія прапанавала (пра што паведамлялася ў СМІ - https://news.tut.by/society/167557.html) перайменаваць ці прысвоіць новыя назвы наступным ландшафтна-рэкрэацыйным зонам горада:
1. Сквер па бульвары Леніна — бульвар Дэмбавецкага;
2. Парк імя Горкага — Замкавы сквер;
3. Сквер паміж вуліцай Мянжынскага і вуліцай Леванеўскага — Быхаўскі сквер;
4. Сквер па праспекце Пушкінскаму (уздоўж набярэжнай ракі Дняпро) — Траецкая набярэжная;
5. Сквер уздоўж гарадскога пляжу (правы бераг ракі Дняпро) — Пакроўскі пасад;
6. Сквер каля гасцініцы "Турыст" — Петрапаўлаўскі сквер;
7. Сквер па праспекце Міру каля акадэміі музыкі — Вазнясенскі сквер;
8. Сквер па вуліцы Ленінскай, завулак Мігая — Лютэранскі сквер;
9. Сквер каля Музея этнаграфіі — Езуіцкі сквер;
10. Сквер каля Палаца культуры вобласці — Задняпроўскі сквер.
Аднак ніводная з прапаноў не была рэалізавана (прынамсі, пра гэта не існуе ніяк інфармацыі). Толькі ў 2015 годзе (праз 5 гадоў!) скверу ўздоўж набярэжнай ракі Дняпро была прысвоена назва «Траецкая набярэжная».
20 мая 2011 года Камісія падтрымала (http://www.nest.by/news/2011-06-12/v-mogileve-poyavitsya-vilenskii-most) ініцыятыву жыхароў абласнога цэнтра прысвоіць мосту па вул. Лазарэнкі назву «Віленскі мост», аднак і гэтая прапанова не мела працягу.
У 2018 годзе Камісія, рэагуючы на калектыўны зварот грамадзян, ізноў прапанавала прысвоіць назвы з гістарычным абліччам безыменным скверам горада (https://news.tut.by/society/609996.html):
1. Зялёнай зоне ўздоўж вуліцы Мянжынскага ў граніцах вуліц Іжэўскай і Прамысловай — сквер Малое Завалле;
2. Зялёнай зоне на скрыжаванні вуліцы Ленінскай і завулка Мігая — Лютэранскі сквер;
3. Зялёнай зоне на праспекце Міру, абмежаваная схіламі даліны ракі Дубравенкі, кінатэатрам «Кастрычнік» і будынкам абласнога цэнтра творчасці дзяцей — Пелагееўскі сквер;
4. Зялёнай зоне перад гасцініцай «Турыст» — Петрапаўлаўскі сквер.
Было праведзены грамадскае абмеркаванне, але ягоныя вынікі і далейшы лёс прапаноў камісіі засталіся невядомымі.
Просім паведаміць, які вынік мелі пералічаныя вышэй прапановы Камісіі па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва. Калі прапановы былі адкінутыя ў выніку грамадскага абмеркавання ці разгляду ў гарадскім Савеце дэпутатаў, просім назваць групы грамадзян ці грамадскія аб'яднанні, які выступілі супраць іх; прадставіць вынікі галасавання ў Савеце з паіменным пералікам дэпутатаў, якія галасавалі за ці супраць. Калі былі іншыя прычыны, чаму ніводная з прапаноў не была рэалізаваная, просім назваць іх.
Читать далее:
-
Беларускія назвы прыродаахоўным тэрыторыям
-
Демонтаж памятника В.И. Ленину в Борисове
-
Увеличение финансирования стоматологии
-
За сближение с Европейским союзом
-
О несовершенстве Закона "О занятости населения Республики Беларусь"
-
Отправить в отставку ответственных за запрет "Бессмертного полка" в Витебске