У 2017 годзе былі зацверджаныя новыя формы пенсіённага пасведчання і пенсіённага пасведчання асобы, якому ўстаноўленая пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.
Папярэдняя форма пенсіённага пасведчання была двухмоўнай (на беларускай і рускай мовах), што забяспечвала роўнасць, гарантаваную Канстытуцыяй Беларусі. Аднак у форме 2017 года па незразумелых прычынах была цалкам прыбраная дзяржаўная беларуская мова.
Згодна з п.3 Пастановы Саўміна "Аб зацвярджэнні форм пенсійных пасведчанняў" на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўскладзена функцыя вырабу пенсійных пасведчанняў за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем вярнуць беларускую мову на пенсіённыя пасведчанні, гэтым забяспечыўшы канстытуцыйную роўнасць дзяржаўных моў Беларусі.
Количество подписей под петицией:
235
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: беларуская мова пенсионеры пенсіянеры
У Рэспублiцы Беларусь мовамi справаводства i дакументацыi, а таксама мовамi ўзаемаадносiн дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы. Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афiцыйных бланках дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.