PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2868
29 августа 2019

У абарону будынака Бібліятэкі ў Наваградку. Патрабуем, пакінуць у будынку па Міцкевіча 20 бібліятэку, мастацкую і музычную школы.

Наваградскі райвыканкам пераносiць з будынка па Міцкевіча 20 дзіцячыя ўстановы культуры і Бібліятэку ў непрыдатныя для іх развіцця і функцыянавання памяшканні. А сам будынак плануецца перадаць арганізацыі БТІ. Мы выступаем супраць гэтага.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У гістарычным цэнтры Наваградка, па адрасе вул. Міцкевіча 20, існуе цудоўны, прыгожы (пач. 20 стагоддзя.), дагледжаны будынак у якім болей за 30 гадоў працуе Гарадская дзіцячая і дарослая бібліятэкі. У гэтым будынку таксама размяшчаецца дзіцячая мастацкая школа і музычныя класы. Але нечаканапрынята рашэнне перадаць будынак БТІ, а ўсе чатыры установы, размеркаваць па закутках па горадзе. Аргумент улады – будынку патрэбны капітальны рамон і нібы толькі БТІ можа зрабіць яго.

Праблема ў тым, што кап.рамонт будынка быў у 2012 годзе.

Супрацоўнікi падпісалi згоду на пераезд. Усё робіцца надзвычай хутка, бацькі дзяцей якія ходзяць у мастацкую і музычную школу, а таксама чытачы бібліятэкі абураны, слухаць іх ніхто не хоча, бо выканкам хоча да 2 верасня звольніць будынак ад дзяцей для БТІ. Пры гэтым, альтэрнатыўныя памяшканні, якія прапануе выканкам не вытрымлімліваюць ніякай крытыкі, ні для адной установы.

Так, мастацкую школу перасяляюць за паўтара кіламетра ў цокальныя цёмныя памяшканні Школы №1 з сырасцю і магчыма з грыбком, з нізкай салярнасцю (вокны на ўзроўні зямлі), дзе дыхаць цяжка нават з адчыненымі вокнамі, бо ўсё сырое і знаходзіцца там болей за пяць хвілін непрыемна. Мастацкая школа перанесена так далёка ад новых шматпавярховых раёнаў горада, што дабрацца туды самастойна вучню амаль немагчыма. Пры гэтым, школа месціцца побач з перакрыжаваннем вузкіх вуліц па якому ўлады Наваградка ня так даўно дазволілі праезд фур і іншага цяжкага транспарту. Перанос мастацкай школы ў гэтыя памяшканні ставіць пад пагрозу само яе існаванне і можа ў будучым прывесці да закрыцця, бо бацькі ўжо сёння адмаўляюцца адпраўляць дзяцей так далёка і ў такія памяшканні. Сёння ў мастацкай школе – болей за сотню вучняў, шмат з якіх пасля заканчэння паступаюць у мастацкія ВНУ краіны.

Другая ўстанова, якую выносіць выканкам з будыка па Міцківеча 20 – гэта Дзіцячая музычная школа. Гэта адзіная ўстанова, якой сапраўды не хапала месца ў старым будынку. Праблема ў тым, што наваградскі выканкам не прыдумаў нічога лепшага, як перанесці музычную школу (увага!) ў інтэрнат (общежитие) №4 па вуліцы Валчэцкага 42 , дзе жывуць людзі. Будзе "добра", калі з раніцы да вечара будуць гудзець, дудзець і граць інструменты ў будынку, дзе жывуць людзі.

Трэцяя і чацвёртая ўстановы, якія трапілі пад размеркаванне – гэта Дзіцячая і дарослая гарадская бібліятэка. Сёння адзіная ў горадзе аб’яднаная дзіцячая гарадская і дарослая бібліятэка прымае ў сярэднім 60-80 чалавек у дзень, гэта болей 20 тысяч чалавек у год, а калі лічыць наведвальнікаў па бібліятэчных стандартах, то лік ідзе на дзесяткі тысяч. У самой бібліятэцы зарэгістравана 5,6 тысяч картак чыточоў. Бібліятэка за 30 гадоў свайго існавання стала для горада не проста месцам, дзе людзі бяруць кнігі, але месцам спаткання людзей, а дзеці з задавальненнем ідуць туды, бо маюць свае памяшканні, залы для гульняў, многія бацькі пакідаюць там дзяцей на некалькі гадзін пад нагляд супрацоўнікаў. Жыццё кіпіць і віруе, бібліятэка развівалася, бо колькасць чытачоў расла на некалькі працэнтаў кожны год пасля спаду ў 2014, людзі перажылі “інтэрнэт-кніжны бум” і вяртаюцца да “паперы”, асабліва маладыя бацькі. Бібліятэку, разам з фондамі, дарослымі і малымі чытачамі цяпер высяляюць у непрыдатныя памяшканні на трэці паверх старога будынка 20-х гадоў. Фактычна, гэта 4 паверх калі мерыць лесвічнымі пралётамі “хрушчовак”. Замест існуючых сёння 290 квадратных метраў, для бібліятэкі прапануюць 112 квадратаў – у тры разы меней, фактычна на чацвёртым паверсе, калідорнага тыпу. Інакш, як разгромам адзінай ў горадзе гарадской бібліятэкі гэта не назавеш. Трэба сказаць, што ў суседняй Лідзе гарадскіх публічных бібліятэк ажно шэсць і пяць на першым паверсе (адна на другім), пры тым, што насельніцтва большае толькі ў тры разы. Атрымліваецца, Наваградку трэба яшчэ дзве гарадскія бібліятэкі. Напэўна, перанесеная гарадская бібліятэка ў Наваградку стане самай высокай і маладаступнай гарадской бібліятэкай у Беларусі, бо пэўна ні ў адным горадзе няма публічнай гарадской бібліятэкі на фактычна чавёртым паверсе.

Змяншэнне плошчы ў тры разы азначае скарачэнне бібліятэчных фондаў на 30%, на якія дзяржава гадамі траціла грошы. Скарачэнне фондаў цягне скарачэнне колькасці экзэмпляраў, а гэта азначае скарачэнне якасці фондаў. Аб’яднаная чытацкая зала зменшыцца настолькі, што будзе складаць пару сталоў, якія будуць дзяліць паміж сабою дарослыя і дзеці. Пра залы для гульняў можна забыць. Дадаем да гэтага кепскую даступнасць, бо людзі сталага веку не змогуць падымацца фактычна на 4 паверх. Атрымліваем фактычную ліквідацыю ранейшай бібліятэкі. Пераселеная гарадская бібліятэка будзе існаваць хутчэй фармальна, чым рэальна, бо пры такім раскладзе чакаецца скарачэнне чытачоў у тры разы, што ў перспектыве ставіць бібліятэку нават пад пагрозу закрыцця.

Як нам вядома, рашэнне аб перадачы будынка БТІ яшчэ не прынятае і нібы рашэнне павінна прыняць альбо Палата Прадстаўнікоў, альбо Адміністрацыяй прэзідэнта .

У афіцыйным ліставанні, Наваградскі выканкам запэўніваў, што ўлічвае інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў, але выглядае на тое, што зацікаўленым бокам выканкам ліча толькі сябе і арганізацыю БТІ, а бацькі 150 навучэнцаў мастацкай і музычнай школы - быццам не людзі, як зрэшты і супрацоўнікі ўстаноў, як і 5,6 тысяч чытачоў бібліятэкі, бо іх згода і довады выканкаму насамрэч не патрэбныя. Меркаванне людзей не бярэцца ў разлік, бацькоў школ не слухаюць, чытачоў бібліятэкі ўвогуле не спыталі.

Патрабуем, спыніць высяленне культурных установаў па Міцкевіча 20. Не перадаваць будынак БТІ. Пакінуць у ім Бібліятэку і школы ў іх будынку. Калі рамонт сапраўды патрабуецца, не рабіць яго нагодай для перадачы будынка для БТІ. Спыніць высяленне усіх чатырох установаў у непрыдатныя для іх развіцця і функцый памяшканні.

Читать далее: