PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2934
19 сентября 2019

Тэлеканал "Беларусь 3" поўнасцю па-беларуску

Тэлеканал "Беларусь 3" павiнен быць цалкам беларускамоўным.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Добрага часу, шаноўнае кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі. Нядаўна паявілася навіна аб дазволе вяшчання тэлеканала "Ратнік", які пазіцыянуе сябе, наколькі нам зразумела, як (рускі) нацыянальна-патрыятычны канал. (Мы не выступаем супраць Расіі ці рускіх, мы з Беларусь!) У той жа час у Беларусі, па нашых дадзеных, не існуе ніводнага патрыятычнага тэлеканала.

Аднак калі толькі з'явілася навіна аб стварэнні тэлеканала "Беларусь 3", хтосьці з кіраўнікоў вашай кампаніі прагназаваў, што канал будзе цалкам беларускамоўны. Аднак на дадзены момант мы назіраем, што на канале прысутнічае матэрыял на рускай мове! Па назіранням за тэлеканаламі, якія транслююцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на дадзены момант няма ніводнага тэлеканала, чый эфір быў бы беларускамоўны на 100%, улічваючы рэкламу мастацкія і мульціплікацыйныя фільмы.

Зразумела, што згодна з заканадаўствам у Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы, але толькі адна з іх з'яўляецца адначасова і нацыянальнай мовай краіны. Сыходзячы з вышэй напісанага, мы просім вас зрабіць тэлеканал "Беларусь 3" цалкам беларускамоўным.

У апошнія гады беларуская мова пайшла у масы, мы бачым фільмы ў пракаце на беларускай мове, сустракаюцца мульціплікацыйныя фільмы як з перакладам так і ў вытворчасці, аб'ём беларускамоўнай рэкламы павялічваецца раз за разам. Многія вытворчыя кампаніі падтрымліваюць беларускую мову. За апошнія гады мы ўсё болей і болей чуем новых беларускамоўных песень.

Дапамажыце нам у пашырэнні ўжывання беларускай мовы.

Читать далее: