За ўсталяванне ў Гродне помніка Вітаўту / За установку в Гродно памятника Витовту
получен
Адресат:
- Гродненский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 14 ноября 2019. Читать ответ
У сувязі з дэмантажом драўлянай статуі вялікага князя Вітаўта ў Гродне, лічым дарэчным падняць пытанне ўстаноўкі ў горадзе помніка выкананага з больш даўгавечных матэрыялаў.
Вялікі князь Вітаўт з'яўляецца адной з найважнейшых гістарычных фігур Беларусі і вельмi моцна звязаны з Гродна. Вітаўт валодаў Гродна як сваёй вотчынай і тытулаваўся князем гродзенскім яшчэ да атрымання тытула вялікага князя літоўскага. Па яго распараджэнню ў Гродне быў створаны комплекс з Верхняга (цяпер Стары) і Ніжняга (цяпер тэрыторыя Новага) замкаў, якi з'яўляўся адной з лепшых абарончых сістэм дзяржавы, таксама пабудаваны буйны каталіцкі сабор, вядомы як Фара Вітаўта. У Гродне вялікі князь адзначаў асабістыя святы і праводзіў дыпламатычныя сустрэчы найважнейшага міжнароднага значэння. Пры Вітаўце Гародня з'яўляляўся адным з найважнейшых гарадоў ВКЛ.
Згодна з арт.41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць распаўсюджванне культурных каштоўнасцяў, праводзяць культурныя мерапрыемствы і ажыццяўляюць стымуляванне культурнай дзейнасці грамадзян.
Зыходзячы з вышэйвыкладзенага прапануем:
1. Правесці рэстаўрацыю драўлянай статуі Вітаўта і перадаць яе для экспанавання ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, дзе яна можа захоўвацца лепш, чым на адкрытым паветры.
2. На месцы драўлянай статуі паміж Старым і Новым замкамі, усталяваць помнiк Вітаўту, выкананую з даўгавечных матэрыялаў (метал або камень).
3. З мэтай стварэння і ўстаноўкі помнiка ў гонар вялікага князя Вітаўта, аб'явіць конкурс на лепшы варыянт такога помніка. Акрамя таго, стварыць магчымасць усенароднага збору сродкаў на ўстаноўку помніка вялікаму князю Вітаўту, зыходзячы з практычнай даказанасці эфектыўнасці падобных збораў.
В связи с демонтажем деревянной статуи великого князя Витовта в Гродно, считаем уместным поднять вопрос установки в городе памятника выполнено из более долговечных материалов.
Великий князь Витовт является одной из важнейших исторических фигур Беларуси и самым тесным образом связан с Гродно. Витовт владел Гродно как своей вотчиной и титуловался князем гродненским ещё до получения титула великого князя литовского. По его распоряжению в Гродно был создан комплекс из Верхнего (теперь Старый) и Нижнего (теперь территория Нового) замков, являвшейся одной из лучших оборонительных систем государства, также построен крупный католический собор, известный как Фара Витовта. В Гродно великий князь отмечал личные праздники и проводил дипломатические встречи важнейшего международного значения. При Витовте Гродно являлось одним из важнейших городов ВКЛ.
Согласно ст.41 Закона "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" исполкомы в пределах своей компетенции в порядке, установленном законодательством,обеспечивают распространение культурных ценностей, проводят культурные мероприятия и осуществляют стимулирование культурной деятельности граждан.
Исходя из вышеизложенного предлагаем:
1. Провести реставрацию деревянной статуи Витовта и передать её для экспонирования в Гродненский государственный историко-археологический музей, где она может сохраняться лучше, чем на открытом воздухе.
2. На месте деревянной статуи, между Старым и Новым замками, установить памятник Витовту, выполненный из долговечных материалов (метал либо камень).
3. С целью создания и установки памятника в честь великого князя Витовта, объявить конкурс на лучший вариант такого памятника. Кроме того, создать возможность всенародного сбора средств на установку памятника великому князю Витовту, исходя из практической доказанности эффективности подобных сборов.
Читать далее:
-
Акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці 22.11.2019: мемарыяльная дошка БНР
-
Просим организовать дополнительный пешеходный переход по ул. курсанта Гвишиани (Минск)
-
Нет сборам мобильных телефонов в школе
-
Беларуская - мова банкаўская!
-
А вы тоже выбрасываете 2 ведра мусора каждый день? Нет? А почему тогда платите за вывоз такого количества?
-
Расширение улицы Шишкина в Минске