Капітальны рамонт дарогі па вуліцы Горкага г. Давыд-Гарадок
получен
Адресат:
- Столинский райисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 5 декабря 2019. Читать ответ
Участак дарогі на вуліцы Горкага г. Давыд-Гарадок ад перасячэння з вуліцай Лермантава o бок возера Сежка знаходзіцца ў вельмі кепскім стане. Пасля дажджу нават прайсці складана, не тое, што праехаць на машыне. Вада, якая знаходзіцца на паверхні дарогі, хавае шматлікія ямы, ствараючы непрыемныя сюрпрызы для аўтамабілістаў і абмяжоўваючы хуткасць руху транспартных сродкаў, што можа з'яўляцца прычынай аварыйных сітуацый.
Апошні раз капітальны рамонт вуліцы, па нашых дадзеных, праводзіўся падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскіх "Дажынкі-2017". У той час адрамантавалі толькі палову вуліцы. Тую палову, якая знаходзіцца побач з будынкам Гарвыканкаму і цэнтрам горада. Дажынкі прайшлі, а другая палова вуліцы так і засталася не адрамантаваная.
Ямачны рамонт 300 метраў асфальтнага пакрыцця робіць толькі горш, з'яўляецца неэфектыўным і прыводзіць да дарэмнага марнавання нашых грошай. А 2019-2020 гады яшчэ проходзяць пад знакам "Год малой Радзімы".
У сувязі з гэтым, мы, ніжэйпадпісаныя, згодна з арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», які вызначае, што выканкамы арганізоўваюць будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт мясцовых аўтамабільных дарог, кіруюць дарожнай дзейнасцю, а таксама ўлічваючы тое, што ўладальнікі аўтамабіляў плацяць дзяржпошліну на допуск да дарожнага руху, просім:
- закласці ў раённы бюджэт на 2020 год сродкі, неабходныя для капітальнага рамонту дадзенай вуліцы;
- запланаваць на 2020 год капітальны рамонт дарожнага пакрыцця ўчастка дарогі па вуліцы Горкага.
Разам з гэтым просім паведаміць план пачатку дарожных работ на сайце Столінскага райвыканкаму або мясцовай газеты.
Читать далее:
-
Против сокращения декретного отпуска
-
Декрет с четвёртым ребёнком включать в общий трудовой стаж
-
Активное участие пациентов, их родителей в заботе о здоровье!
-
Медицинским работникам – уважение и достойное положение в белорусском обществе!
-
Введение дополнительного вида проездных документов (на 90 суток), совмещенных с метро
-
Навести порядок в сфере туризма!