PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №342
02 октября 2016

Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”

Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”
рэкламу турызма, славутасцяў, культурных каштоўнасцяў і нацыянальных асаблівасцяў беларусаў
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Абскарджанне

Напрыканцы 2015 года грамадзяне звярталіся да кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з прапановай прадубляваць усе надпісы не толькі на англійскай, але і на беларускай мове (спасылка https://petitions.by/petitions/21).

На той зварот быў дадзены адказ пра тое, што «Адмiнiстрацыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мiнск» прыкладае максімум намаганняў па пашырэнні тэхнiчных магчымасцяў i пошуку фінансавых сродкаў, якія б дазвалялі размяшчаць iнфарамацыю на трох i больш мовах».

Паўторны зварот да кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з пытаннем ці далі плён намаганні адміністрацыі «па пашырэнні тэхнічных магчымасцяў i пошуку фінансавых сродкаў, якія б дазвалялі размяшчаць iнфарамацыю на трох i больш мовах» быў дасланы 26 жніўня 2016 (спасылка https://petitions.by/petitions/265).

На гэты зварот прыйшоў нечаканы адказ пра тое, што даданне трэцяй мовы ў бліжэйшы час не плануецца. То бок, на другі зварот мы атрымалі адмову, а абяцанні, дадзеныя ў адказ на першы зварот, адміністрацыя выконваць не збіралася.

Згодна беларускага заканадаўства мы маем права абскардзіць атрыманы адказ у вышэйстаячай арганізацыі (дарэчы, гэта не было згадана ў атрыманым намі адказе, што з’яўляецца парушэннем заканадаўства), і гэтым правам жадаем скарыстацца.

Што тычыцца адказу кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», то, па-першае, мы ведаем дзеючае заканадаўства «Аб мовах…» і нам не трэба яго тлумачыць.

Па-першае, мы не паведамлялі аб парушэнні заканадаўства, проста прасілі пайсці насустрач грамадзянам і дадаць нацыянальную мову на шыльдах і ў паведамленнях у нацыянальным аэрапорце.

Па-другое, нягледзячы на тое, што больш за 50% пасажырапатоку выпадае на рэйсы ў краіны СНД, мы лічым, што наш нацыянальны аэрапорт з’яўляецца не толькі варотамі, але і тварам нашай краіны, таму павінен ставіцца з павагай да беларускай мовы, якая з’яўляецца нашым нацыянальным багаццем і адной з найвышэйшых каштоўнасцяў нашага народа.

Па-трэцяе, мы не былі супраць расійскай мовы, якая з’яўляецца рэгіянальнай. Мы не былі супраць англійскай, якая з’яўляецца міжнароднай. Мы прасілі дадаць беларускую мову ў лік працоўных у аэрапортах, а не выдаліць якую-небудзь іншую!

Нацыянальны аэрапорт не якая-небудзь крама, а твар і брама Беларусі! Таму і падыход у афармленні і стаўленне да мовы павінны быць дзяржаўным, а не камерцыйна-спажывецкім!

Але ж калі прылятаеш міжнародным рэйсам і заходзіш у нацыянальны аэрапорт, то складваецца ўражанне, што прыехаў у нейкі расійскі Лас-Вегас. На ўваходзе нас сустракае "Welcome" ды «Добро пожаловать», але нават «Сардэчна запрашаем у Беларусь» няма. Ідзем далей і бачым шыльды на рускай, часам англійскай мове і ніводнага слова на роднай мове. Крочым далей забіраць багаж, а там нас сустракае рэклама казіно з блэкджэкам ды дзяўчатамі.

Дзе рэклама краявідаў Беларусі? Дзе рэклама славутасцяў, культурных каштоўнасцяў і нацыянальных асаблівасцяў? Дзе Родная беларуская мова?

Мы просім выправіць становішча.

Мы просім зрабіць так, каб наш аэрапорт, якому плануецца надаць імя Скарыны, нашага першадрукара, меў свой асабісты твар, нейкае адрозненне ад рэгіянальных аэрапортаў Расіі.

Таму просім:

1. Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў нацыянальнага аэрапорта «Мінск-2»

2. Дадаць беларускую мову на табло з інфармацыяй аб рэйсах – гэта ўвогуле проста і танна

3. Дадаць у ролік пра Беларусь сапраўдную дату ўтварэння сучаснай незалежнай дзяржавы – 1990 год, а не 1994 як зараз у роліку

У выпадку адсутнасці сродкаў на тое, каб дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў і выпраўлення памылак, просім разгледзець магчымасць фінансавання за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, краўдфандынгу і г.д.

Мы гатовы самастойна сабраць грошы на гэта мерапрыемства!

Читать далее: