PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3575
02 марта 2020

Незаконную надбудову гістарычнага дома ў Магілёве ўжо легалізавалі?

Юрыдычны статус надбудовы-прыбудовы да гісторыка-культурнай каштоўнасці
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У сувязі з правядзеннем грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце: «Рэканструкцыя незавершанай закансерваванай капітальнай пабудовы, гатовасцю 53% пад шматкватэрны жылы дом з адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул.Лазарэнкі,15 у г.Магілёве з добраўпарадкаваннем тэрыторыі», прашу Міністэрства культуры Беларусі патлумачыць, які юрыдычны статус мае надбудова-прыбудова да гісторыка-культурнай каштоўнасці, зробленая ў час, калі Навукова-метадычная рада незаконна (рашэнне пасля было скасаванае пракуратурай) пазбавіла гэтую часту вуліцы ахоўнага статусу па пранове Магілёўскага гарвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама. Раней абласная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры выказвала занепакоенасць тым, што надбудова павялічыла нагрузку на сцены, у выніку па іх пайшлі трэшчыны, а таксама, што ўласнік не ўмацоўваў падмурак. У 2015 годзе Міністэрства культуры спыніла будаўніцтва ў сувязі з аднаўленнем ахоўнага статусу аб'екта, але цяпер будаўніцтва ў тым жа аб'ёме чамусьці плануецца працягнуць.

Читать далее: