PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4482
26 ноября 2020

Забараніць гаручы пластык на фасадах

Паколькі МНС Беларусі забараніла размяшчэнне гаручых тканін на фасадах, лічым неабходным забараніць таксама куды больш небяспечны гаручы пластык.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У сувязі з даданнем у “Правила пожарной безопасности для жилых домов, строений и сооружений, расположенных на придомовой территории, садовых домиков, хозяйственных строений и сооружений, расположенных на земельном участке, предоставленном для ведения коллективного садоводства, дач, хозяйственных строений и сооружений, расположенных на земельном участке, предоставленном для дачного строительства, утвержденные постановлением Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь от 25 марта 2020 г. № 13” пункта 15.3 прапануем пасшырыць пералік, цалкам выключыўшы размяшчэнне на фасадах элементаў з гаручага пластыку. Размяшчэнне, напрыклад, вывесак і казыркоў з гаручага пластыку павышае пажарную небяспеку куды больш за гаручы тэкстыль. Вывескі і казыркі з гаручых матэрыялаў парушаюць праектныя супрапажарныя рассечкі паміж праёмамі, размешчанымі па вертыкалі. Многія вывескі з гаручых матэрыялаў маюць электрычнае падсвятленне, што яшчэ больш павялічвае небяспеку ўзгарання. Акрамя таго пры гарэнні пластык плавіцца і можа нанесці пашкоджанні людзям пры выхадзе (эвакуацыі) з будынка, або прывесці да ўзгарання адзення, паколькі большасць падобных канструкцый устанаўліваецца над уваходамі.

Читать далее: