PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4786
29 марта 2021

Обращение к руководству УЗ «Кобринская ЦРБ» о предполагаемом увольнении врача-педиатра.

Меркаванае звальненне лекаркі-педыятра Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

24 cакавіка 2021 года ў межах справы па артыкуле 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у Кобрыне затрыманая лекарка-педыятр установы аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» Рафаловіч Юлія Ўладзіміраўна.

Для яе гэта ўжо трэцяя адміністрацыйная справа за выказванне сваёй нязгоды з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалтам сілавікоў. Ранейшыя затрыманні лекаркі, па нашых дадзеных, суправаджаліся пагрозамі яе звальнення з працы, завядзення на жанчыну крымінальнай справы, праблемаў мужу на працы, адмовы сыну Аляксею, які вучыцца ў Польшчы, права перасекчы мяжу ды вярнуцца на радзіму. 10 жніўня 2020 года ў Кобрыне сын Юліі Рафаловіч Аляксей затрыманы, збіты і асуджаны на 15 сутак па паказаннях, так званага, сведкі.

26 сакавіка 2021 года Юліі Ўладзіміраўне за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапраемстве прысудзілі 7 сутак арышту.

Ізалятар часовага ўтрымання Кобрынскага РАЎС (ІЧУ), дзе адбывае пакаранне лекарка, мае кепскія ўмовы ўтрымання грамадзянаў. Як сведчыць адна з тых, хто адбыў арышт, «у камеры вельмі холадна, у тым ліку з-за скразняку ад шчылін у аконным праёме, мерзлі рукі і твар, адсутнічалі элементарныя гігіенічныя прыстасаванні і сродкі — быў толькі кран з халоднай вадой з вельмі непрыемным пахам, толькі на трэці дзень зняволення дазволілі перадаць цёплую вопратку, але адмовілі нават у пітной вадзе, якой я шмат ужываю. Холад, голад (апроч кіпеню з хлебам, усё астатняе немажліва было есці), смага, псіхалагічны ціск на доўгіх допытах, бясконцыя выклікі на «размовы», поўная ізаляцыя, адсутнасць інфармацыі, хваляванні за сям’ю, стрэсу ад зняволення і невядомасці. Усе 72 гадзіны, што была ў зняволенні, не магла спаць. Асабліва цяжка было з-за пастаяннага электрычнага асвятлення камеры, якое не выключалася. Аднак ніхто з міліцыянтаў ні разу не спытаў, як я сябе пачуваю, і не прапанаваў хоць бы вады папіць. Перад вызваленнем сілавікі нават адмовіліся дапамачы зарадзіць мой мабільны тэлефон, каб у мароз колькі кіламетраў не ісці пешшу да хаты, а выклікаць сваякоў з машынай. Я аніяк не магу зразумець такое негуманнае стаўленне да людзей з боку міліцыянтаў. У гэтай сітуацыі я вельмі ўдзячная сваім сябрам, якія праявілі сапраўдную людскую салідарнасць і чакалі мяне на выхадзе з прагрэтым аўто». Другая сведка звярнула ўвагу на вялікі шум ад дзеючай вентыляцыі, што аніяк не ўплывае на ачыстку паветра ад тытуню і ягонага паху. Сама методыка правядзення супрацоўнікамі ІЧУ дэзынфекцыі ў выглядзе апырсквання пасцельнай бялізны і змесціва перадачаў, дзе ёсць прадукты харчавання, вядзе да таго, што імі непрыемна карыстацца.

На пачатку лістападу 2020 года на сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 12 выбарчай акругі Васілём Мікалаевічам Дземідовічам мы ўзнялі пытанне паляпшэння ўмоваў утрымання грамадзянаў ва ІЧУ Кобрынскага РАЎС. Наконт гэтай праблемы, паводле адказу дэпутата, ён размаўляў з прадстаўнікамі выканаўчых уладаў, але дагэтуль санітарна-гігіенічныя ўмовы ўтрымання грамадзянаў у названым ІЧУ аніяк не змяніліся, апроч дазволу на перадачу пітной вады.

Асабліва нас непакоіць наяўная ў нас інфармацыя, што Юлію Ўладзіміраўну збіраюцца звальняць з працы. Таму мы, неабыякавыя беларусы, пачалі збор подпісаў супраць звальнення Юліі Рафаловіч.

Такім чынам патрабуем не прымаць рашэнне аб звальненні лекаркі-педыятр УАЗ «Кобрынская ЦРБ» Рафаловіч Юліі Ўладзіміраўны.

Читать далее: