Супраць гмаху ў гістарычнай забудове горада Магілёва
получен
Адресаты:
- Министерство культуры Республики Беларусь
- Могилевский горисполком
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 2 сентября 2021. Читать ответ
У сувязі з правядзеннем грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Многофункциональное здание бизнес-центра по ул. Ленинской, 50А в г. Могилёве, со сносом двухэтажного жилого дома, гаражей и благоустройством территории» заяўляем аб недапушчальнасці ўзвядзення дадзенага аб’екта.
Бізнес цэнтр плануецца ўзвесці на ўнутрыквартальнай тэрыторыі, на месцы добразахаванага дарэвалюцыйнага дома з карэтнай, які будзе, такім чынам, знішчаны. Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва (ПЗА), дадзеная тэрыторыя знаходзіцца ў межах зоны рэгулявання забудовы, у якой усе віды новага будаўніцтва рэгламентуюцца па вышыні і іншых паказчыках. Згодна са схемай зон аховы гістрычнага цэнтра г. Магілёва дадзены раён шчыльна забудаваны дысгарманічнай забудовай: 14-павярховы гмах лячэбна-дыягнастычнага цэнтра (Першамайская, 59А), 7-павярховы будынак банка (Ленінская, 50), 6-павярховы будынак ліцэя БРУ (Ленінская, 61) і 9-павярховы будынак тэхнапарку (Ленінская, 63) уносяць дысананс у гарадскі ландшафт і зніжаюць значэнне гістарычнай забудовы (вызначэнне з ПЗА). Відавочна, што 17-павярховы офісны будынак ужо праз адну сваю вышыню папоўніць спіс дысгарманічнай забудовы. Так, напрыклад, на рэндарах добра бачна, што ён дамінуе над усёй навакольнай забудовай, а тым больш над двухпавярховымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі: будынкам па вул.Ленінскай, 50, корпус 1 (шыфр 513Г000027), будынак банка па вул.Ленінскай, 50в (513Г000028), будынкам былога Маскоўскага міжнароднага банка па вул.Ленінскай, 50б (513Г000029), будынак былога губернскага распарадчага камітэта па вул.Ленінскай, 52 (513Г000030), будынкам па вул.Ленінскай, 54 (513Г000031), будынкам былой прыватнай жаночай гімназіі па вул.Ленінскай, 56 (513Г000032). Пры гэтым унутрыквартальны будынак банка (№ 50б) апынецца заціснутым паміж будынкам Сервалюкса, глухой сцяной стадыёна і гмахам новага офіснага цэнтра з яго плоскаснай аўтапаркоўкай.
Спосабамі нейтралізацыі патэнцыйна дысгарманічнага аб’ёкта з’яўляецца зніжэнне вышыні аб’екта ў тры разы, або поўная адмова ад яго рэалізацыі.
Таксама ўзнікаюць пытанні наконт пажарнай бяспекі: заціснуты сярод існуючай забудовы будынак можа мець праблемы з тушэннем пажару на верхніх паверхах, асабліва з боку стадыёна, дзе шырыня праезду складае ўсяго 5,6 м.
ТКП 45-3.03-227-2010 16 п. 5.3.12: «При проектировании местных проездов и пешеходных путей следует предусматривать возможность проезда по ним специальных транспортных средств (пожарных, милиции, обслуживающих транспортных средств и т. п.) к жилым и общественным зданиям. Расстояние от края проездов и пешеходных путей до стены здания, как правило, следует принимать от 5 до 8 м — для зданий высотой до девяти этажей и от 8 до 10 м — для зданий высотой девять этажей и более. В этой зоне не допускается размещать ограждения, воздушные линии электропередач и осуществлять рядовую посадку деревьев. Вдоль фасадов зданий, не имеющих входов, допускается предусматривать полосы шириной 6 м, пригодные для проезда пожарных машин с учетом их допустимой нагрузки на покрытие или грунт".
У сувязі з гэтым, просім не прымаць да ўзгаднення дадзены праект.
Читать далее:
-
Увеличить транспортное сообщение от ул.Максима Горького до ул.Гагарина (Витебск)
-
Больше возможностей для врачей медико-профилактического профиля!
-
Необходимо навести порядок в ставках председателей товариществ собственников
-
Мы за раздельный сбор мусора!
-
Аварийно-опасный перекрёсток в дер.Старое Село. Обжалование ответа Минского райисполкома
-
Референдум для Народной Конституции