Не адмяняць хуткасную электрычку Маладзечна - Мінск з адпраўленнем а 19:50
получен
Адресат:
- Белорусская железная дорога
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 7 сентября 2021. Читать ответ
Мы, ніжэйпадпісаныя жыхары Віцебскай і Мінскай абласцей, якія жывуць каля чыгуначнага ўчастка Полацк – Маладзечна або карыстаюцца цягнікамі на гэтым участку, а таксама жыхары горада Маладзечна, занепакоеныя планамі Беларускай Чыгункі адмяніць з 30 жніўня 2021 г. цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №7034 Маладзечна – Мінск, які адпраўляецца са станцыі Маладзечна а 19:50 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі а 21:15.
Па нашых дадзеных, многія жыхары Віцебскай і Мінскай абласцей, якія жывуць каля чыгуначнай лініі Полацк – Маладзечна, карыстаюцца для паездак у Мінск цягніком №6625 Полацк – Маладзечна, які прыбывае на станцыю ў Маладзечна а 19:36, з наступнай перасадкай на цягнік №7034, які адпраўляецца са станцыі Маладзечна а 19:50 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі а 21:15.
З шэрагу вядомых нам прычынаў не ўсе пасажыры могуць карыстацца цягніком рэгіянальных ліній бізнэс-класа №871 Полацк – Мінск: па-першае, на ўчастку Полацк – Маладзечна ён спыняецца толькі на станцыях Падсвілле, Крулеўшчына, Параф’янаў і Вілейка, па-другое, у некаторыя дні, асабліва ў пятніцу і нядзелю попыт на паездкі ў накірунку Мінска перавышае колькасць месцаў у цягніку №871, з-за чаго немагчыма купіць на яго білеты, па-трэцяе, па нашых звестках, многія жыхары гэтага рэгіёна, а таксама студэнты, маюць ўзровень даходаў, ніжэйшы за сярэдні, і карыстаюцца цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа з-за нізкіх коштаў на білеты. Таксама, пачынаючы з верасня, пасажырапаток у накірунку Мінска па нядзелях рэзка павялічыцца праз паездкі студэнтаў да месца вучобы ў Мінск.
Адмена цягніка №7034 Маладзечна – Мінск прынясе нам - пасажырам значныя нязручнасці, бо:
1) пры перасадцы з цягніка №6625 на цягнік №6136 Маладзечна – Мінск, які адпраўляецца са станцыі Маладзечна а 20:33 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі а 22:28, час паездкі павялічыцца на 1 гадзіну 13 хвілін.
2) з-за таго, што замест трох цягнікоў, якія адпраўляліся са станцыі Маладзечна на станцыю Мінск-Пасажырскі паміж 19:00 і 21:00 (№7034, №6136 і №7036) з 30 жніўня 2021 г. застанецца толькі адзін, №6136 – у дні падвышанага пасажырапатоку, ён можа быць перагружаны, а паездка будзе некамфортнай для нас. Таксама магчыма, што ўмяшчальнасці цягніка будзе недастаткова для вывазу ўсіх пасажыраў на ўчастку Маладзечна – Мінск, дзе многія вечарам у нядзелю вяртаюцца з вёсак і дачных участкаў. Гэтая сітуацыя можа выклікаць незадаволенасць сярод пасажыраў і адмоўна адбіцца на рэпутацыі Беларускай Чыгункі.
Згодна з арт.2 Закона "Аб чыгуначным транспарце" чыгуначны транспарт у Рэспубліцы Беларусь закліканы своечасова і якасна забяспечваць патрэбы фізічных асоб у перавозках чыгуначным транспартам, а таксама спрыяць стварэнню ўмоў для развіцця эканомікі.
Мы разумеем складанае эканамічнае становішча Беларускай Чыгункі, таму прапануем вырашыць дадзенае пытанне кампрамісным чынам, які, на нашую думку, улічыць інтарэсы і Беларускай Чыгункі, і нас - пасажыраў, а менавіта: прызначыць з 3 верасня 2021 года курсаванне цягніка рэгіянальных ліній эканом-класа №7034 Маладзечна – Мінск у дні, калі пасажырапаток найбольшы – па пятніцах, суботах і нядзелях.
Спадзяемся на станоўчы разгляд дадзенага пытання. Просім разгледзець дадзены зварот і даслаць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.
Читать далее:
-
О сроках завершения "замороженных" строительных объектов в Фрунзенском районе г. Минска
-
Против блокировки портала "Удобный город"!
-
Требуем благоустроить привокзальную площадь в г. Смолевичи (обжалование ответа Смолевичского райисполкома)
-
Требуем оборудовать остановочные пункты в г.Смолевичи. Обжалование ответа Смолевичского райисполкома
-
Обжалование ответа УВД администрации Ленинского района г. Минска по вопросу содержания и выгула домашних питомцев
-
План действий по уборке города Могилёва в экстремальных погодных условиях