Супраць неабгрунтаванага перайменавання гістарычнай вуліцы ў Гродне
получен
Адресат:
- Гродненский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 12 октября 2021. Читать ответ
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мясцовыя ўлады (якія не былі выбраны жыхарамі шляхам выбараў) адкідалі любыя прапановы па вяртанні назад гістарычных назваў вуліц, заўзята адстойваючы савецкія безаблічныя назвы, ніяк не звязаныя з гарадамі і іхняй гісторыяй. Аргументы таму знаходзіліся розныя: «патрабуе значных рэсурсаў», «прадстаўляецца немэтазгодным», «стварае нязручнасці для жыхароў», «з моманту смерці асобы не мінула 10 гадоў». А тут раптам у цэнтры Гродна вырашылі перайменаваць частку вуліцы, праўда, чамусьці ў гонар Філарэта, чые заслугі перад горадам у апублікаваных афіцыйных тэкстах не раскрыты. І падаецца гэта як нешта «мэтазгоднае», і «нязручнасці для жыхароў» не стварае, і «значныя рэсурсы» на пераафармленне аб’ектаў не патрабуюцца, і нават не страшна, што «з моманту смерці асобы не мінула 10 гадоў». Калі ўсё так проста, дык патрабуем вынясення на разгляд тапанімічнай камісіі пытання вяртання ўсіх гістарычных назваў хаця б у межах гістарычнага цэнтра, а калі не — дык чаму ў гэтым выпадку робіцца нейкае несправядлівае выключэнне? Між іншым менавіта прапанаваны да перайменавання ўчастак вуліцы Горкага, ад плошчы Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцамі 17 Верасня і Камунальнай, меў гістарычную назву - Грандзіцкая вуліца, за цяперашнімі вуліцамі 17 Верасня і Камунальнай горад сканчаўся, і працяг вуліцы цягнуўся да вёскі Грандзічы, ад якой уласна яна і атрымала назву. Лічым недарэчным перакрываць савецкую назву іншай, калі ёсць гістарычная. Так, вуліца Грандзіцкая ўжо існуе пасля далучэння да горада Грандзічаў, але паколькі яна з’яўляецца працягам гэтай жа вуліцы Горкага, то спадзяемся, што ў будучыні гістарычная і сучасная вуліцы з такой назвай злучацца ў адну вялікую. Што ж датычыцца ўвекавечання памяці Філарэта, то прапануем прысвоіць яго імя безназоўнай плошчы (курданёру), якая ўтвараецца карпусам архірэйскага падворка (вул. Горкага, 2, 4). Такія месцы заўсёды лічацца ганаровымі (для прыкладу - плошча Святога Пятра ў Рыме, плошча Маршала Юзафа Пілсудскага перад Саксонскім палацам і курданёр з помнікам Юзафу Панятоўскаму перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве, курданёр Версальскага палаца і інш.), а ў дадзеным выпадку такое рашэнне яшчэ і не ўступае ў супярэчанне з гісторыяй і здаровым сэнсам.
Читать далее:
-
О возвращении работы троллейбусного маршрута № 25 в Минске в выходные дни
-
Размещение на сайте УВД Брестского облисполкома фото с логотипом организации, признанной экстремистской
-
Затопление пешеходной дорожки на улице Василевцы в Новополоцке
-
Зачем БСМП г. Витебска необходимо 520 пакетов патологоанатомических?
-
За адмену ваенна-патрыятычнага і духоўна-патрыятычнага навучання ў школах!
-
Создать условия для пехеходно-велосипедной дороги «Нарочанский Арбат»