За адмену ваенна-патрыятычнага і духоўна-патрыятычнага навучання ў школах!
получен
Адресат:
- Министерство образования Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 5 октября 2021. Читать ответ
Чуткі аб увядзенні новых дысцыплін навучання хадзілі даўно, аднак мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь не прыдавалі ім вялікага значэння.
Аднак, перад пачаткам навучальнага года па некаторых СМІ Беларусі праляцела інфармацыя, што з пачатку новага навучальнага года будуць уведзеныя новыя прадметы/факультатывы з накірункам ваенна-патрыятычнага і духоўна-патрыятычнага выхавання.
Рэспубліка Беларусь пазіцыянуе сябе як незалежная і мірная дзяржава! Аднак ужо нейкі час мы - грамадзяне са СМІ толькі і чуем пра вайну!
Сыходзячы з факта, што Беларусь пазіцыянуе сябе як мірная дзяржава, мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, дадзеным зваротм выступаем супраць увядзення ў школах ваенна-патрыятычнага навучання!
Таксама Беларусь пазіцыянуе сябе як шматканфесійная дзяржава і ўводзіць такі прадмет як духоўна-патрыятычнае навучанне пад эгідай Беларускай Праваслаўнай Царквы, на наш погляд, няправільна! Кожны мае права самастойна абраць веравызначэнне і павінен рэалізоўваць яго без уздзеяння звонку!
Таксама ўвядзенне гэтых прадметаў/факультатываў у школьную праграму адбывалася без публічных абмеркаванняў і апытанняў нас -грамадзян!
Згодна з арт.2 Кодэкса аб адукацыі дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі грунтуецца на прынцыпах прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычнага і свецкага характару адукацыі.
У адпаведнасці з ч.7 арт.158 Кодэкса аб адукацыі факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца толькі з улікам меркавання законных прадстаўнікоў вучняў, зыходзячы са схільнасцей, жаданняў і стану здароўя апошніх, у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў.
У сувязі з вышэйадзначанымі момантамі, мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь патрабуем:
1. адмяніць рашэнне аб увядзенні новых прадметаў/факультатываў па ваенна-патрыятычнаму і духоўна-патрыятычнаму выхаванню;
2. пры сапраўды існуючай неабходнасці ўвядзення новых прадметаў/факультатываў па ваенна-патрыятычнаму і духоўна-патрыятычнаму выхаванню, увесці дадзеныя дысыплінцы ў школьную праграму пасля правядзення публічных слуханняў і публічных апытанняў, вынікам якіх стане пераважная большасць з апытаных, выступаючых за ўвядзенне новых прадметаў/факультатываў.
Читать далее:
-
Создать условия для пехеходно-велосипедной дороги «Нарочанский Арбат»
-
Некачественный и халатный ремонт дорог в Гродно
-
Почему в школах руководители по военно-патриотическому воспитанию нужнее психологов?
-
Звесткі аб наведванні Беларусі прадстаўнікамі ЛНР адсутнічаюць у МЗС, але маюцца ў А.Р.Лукашэнкі
-
Некачественный ремонт детской площадки во дворе домов по улице Азгура, 1, 1А и 1Б
-
Верните автобус, следовавший по маршруту Кривичи-Мядель через аг.Княгинин