PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5127
06 ноября 2021

Аб забеспячэнні грамадзян Рэспублікі Беларусь выбарам вакцын, ухваленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя

З мэтай павысіць тэмпы вакцынацыі, Міністэрству аховы здароўя прапануецца пры першай магчымасці забяспечыць доступ у Рэспубліку Беларусь вакцын еўрапейскай і амерыканскай вытворчасці.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Сусветная арганізацыя аховы здароўя адной з форм барацьбы з COVID-19 разглядае вакцынацыю насельніцтва, якая спрыяе запавольванню распаўсюду хваробы і зніжае колькасць летальных выпадкаў сярод захварэўшых.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіць вакцынацыю насельніцтва ў адпаведнасці з Нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гг., зацверджаную намеснікам Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнка 22.02.2021, акрамя таго вакцынацыя супраць каронавіруса ўнесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №109 ад 11.10.2021 https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22137265&p1=1&p5=0).

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зараз у краіне можна зрабіць прышчэпку ад COVID-19 трыма дазволенымі вакцынамі: «Спутник V» расійскай або айчыннай вытворчасці і Vero Cell кітайскай вытворчасці.

Нягледзячы на свабодны доступ да вакцын, насельніцтва Беларусі не спяшаецца вакцынавацца: на 27.10.2021 толькі 2,12 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

З аднаго боку, вакцынацыя ўвогуле не выклікае давер сярод насельніцтва; з іншага боку, частка насельніцтва не давярае вакцынам расійскай і беларускай вытворчасці, пра што сведчыць высокі попыт на кітайскую вакцыну (ужо праз месяц пасля пачатку практычнага выкарыстання многія пункты вакцынацыі перасталі прапаноўваць Vero Cell праз яе недахоп).

Пра жаданне сярод часткі насельніцтва прышчапіцца вакцынамі, ухваленымі СААЗ, таксама сведчаць вынікі безумоўна нерэпрэзентатыўных, але вартых увагі некаторых апытанняў, праведзеных асобнымі СМІ сярод сваёй аўдыторыі.

Для павышэння долі вакцыянаванага насельніцтва заклікаем Міністэрства аховы здароўя ўлічыць пажаданні грамадзян і забяспечыць насельніцтва Рэспублікі Беларусь усімі ўхваленымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя вакцынамі, дзеля чаго не адмаўляцца, калі паступяць адпаведныя прапановы, ад дапамогі міжнародных арганізацый ў набыцці такіх вакцын. Дыверсіфікаванне вакцын дасць магчымасць вакцыянавацца той істотнай колькасці людзей, якія з недаверам ставяцца да наяўных вакцын, што паскорыць тэмп вакцынацыі насельніцтва.

Акрамя таго на падставе вышэйсказанага, просім падаць падрабязны адказ на наступныя пытанні:

1. Ці былі на афіцыйным узроўні спробы дамовіцца аб пастаўках у Рэспубліку Беларусь вакцын еўрапейскай і амерыканскай вытворчасці?

2. Калі плануецца чарговая пастаўка ў Рэспубліку Беларусь вакцын кітайскай вытворчасці, а таксама пастаўка еўрапейскіх і амерыканскіх вакцын?

Читать далее: