PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5478
10 сентября 2022

Прызнаць незаконным законапраект аб пазбаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Праект па пазбаўленні грамадзянства не адпавядае Канстытуцыі і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

5 ліпеня пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай адбылося паседжанне экспертнай рады, дзе быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Было прапанавана ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прыгавору суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёю цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

6 верасня Лукашэнка А.Р. на нарадзе па заканадаўстве аб грамадзянстве і амністыі падтрымаў разгляд гэтага праекта.

Згодна з арт.10 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, "ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь". Страта грамадзянства дапускаецца толькі для асоб, якія атрымалі яго не па нараджэнні.

Беларусь з'яўляецца заснавальніцай і членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Згодна з арт.15 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай ААН у 1948 годзе, "кожны чалавек мае права на грамадзянства. Ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены свайго грамадзянства або права змяніць сваё грамадзянства".

У сувязі з вышэйпададзеным патрабуем прызнаць унясенне нормы аб пазбаўленні грамадзянства незаконным, як супярэчнае палажэнням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і адхіліць вышэйпазначаны законапраект у выпадку яго паступлення на разгляд у Нацыянальны сход.

Читать далее: