PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5500
03 октября 2022

Зачыненне Чырвонага Касцёла на невядомы тэрмін

Недапушчэнне адпраўлення Святой імшы, іншых рэлігійных абрадаў, рытуалаў і цырымоній у адным з галоўных каталіцкіх храмаў Беларусі з-за невялікага ўзгарання.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Згодна з паведамленнем МНС, размешчаным у адной з яго сацсетак, у ноч з 25 на 26 верасня 2022 г. у Чырвоным Касцёле адбылося ўзгаранне электраправодкі, у выніку чаго пашкоджана маёмасць на плошчы ўсяго каля 20 кв м. (https://twitter.com/112MINSK/status/1574237579729313792).

Праз некаторы час пасля вышэйапісанай падзеі ў Інтэрнэце з`явіліся фатаграфіі выбітых вокнаў Чырвонага Касцёла. Па словах супрацоўнікаў Касцёла вокны выбівалі не пажарныя, таму як у іх не было для гэтага патрэбы (https://katolik.life/rus/news/tserkov/item/4863-okna-vybili-ne-pozharnye-chto-proiskhodit-s-zakrytym-krasnym-kostelom.html).

Негледзячы на невялікую плошчу ўзгарання, па нашых звестках, залітая вадой у дадзены момант большая частка будынку.

Нагадаем, што Касцёл святых Сымона і Алены з`яўляецца гістарычным помнікам архітэктуры ХХ cт., што ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, і ўяўляе сабой адну з найбольш знакамітых “візітовак” беларускай сталіцы. Мяркуем, што вада, якой залівалі “пажар” і якая да гэтага часу знаходзіцца ў памяшканнях храму можна непапраўна пашкодзіць гістарычнаму будынку.

У нас маюцца звесткі, што на прапанову прадстаўнікоў парафіі і супрацоўнікаў Касцёлу дазволіць ім прыбраць ваду і прывесьці храм у належны стан была атрымана адмова, доступ у Чырвоны Касцёл на сённяшні дзень абмежаваны.

Акрамя таго, па нашых дадзеных, з Чырвонага Касцёла святарамі, пад наглядам прадстаўнікоў улады, вынесены Найсвяцейшы Сакрамэнт, што азначае, што працяглы час у Касцёле не плануюць адпраўляць святую Імшу.

Улічваючы невялікую плошчу ўзгарання і аператыўнае яго ліквідаванне, а таксама некрытычную плошчу пашкоджаннай маёмасці выглядаюць незразумелымі працяглыя меры па абмежаванні адпраўлення Святой імшы ў Чырвоным Касцёле, наведвання яго парафіянамі і іншымі веруючымі, а таксама недапушчэнне ліквідацыі наступстваў тушэння ўзгарання ў выглядзе застаялай вады.

Артыкул 25 Закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" гарантуе бесперашкоднае правядзенне богаслужэнняў, рэлігійных абрадаў, рытуалаў і цырымоній у культавых будынках, збудаваннях і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца.

Згодна з арт.104 Кодэкса аб культуры для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне iх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння.

Такім чынам, у нас маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што абмежавальныя меры, якія прымаюцца дзяржустановамі ў цяперашні час (больш за тыдзень з моманту ліквідацыі ўзгарання) неапраўданыя неабходнасцью, абмяжоўваюць правы вернікаў, прадугледжаныя Законам "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", а таксама нясуць пагрозу знішчэння і (альбо) шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На падставе выкладзенанага просім:

паведаміць аб прычаных недапушчэння функцыянавання Чырвонага Касцёла ў адпаведнасці з яго прызначэннем культавага будынку, а таксама аб прычынах недапушчэння супрацоўнікаў Касцёла да ліквідацыі наступстваў тушэння ўзгарання;

прыняць неадкладныя меры да прывядзення памяшканняў Касцёла св.Сымона і Алены ў належны стан і ліквідацыі пагрозы шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку ад уздзеяння застаялай вады;

дазволіць аднаўленне правядзення Святой Імшы і іншых рэлігійных абрадаў, рытуалаў і цырымоній у Чырвоным Касцёле.

Читать далее: