Аднаўленне працы Чырвонага Касцёла
получен
Адресаты:
- Минский городской исполнительный комитет
- Администрация Президента
Текущий статус обращения:
- 3 ответа. Последний получен 14 ноября 2022. Читать ответ
З 25 на 26 верасня 2022 года ў касцёле Св.Сымона і Св.Алены ("Чырвоным касцёле", як яго называюць людзі) адбылося ўзгаранне ў памяшканні сакрыстыі (канцэлярыі), якое размяшчаецца ў прыбудове касцёла. Пашкоджана не больш за 20 кв.м. плошчы.
Нягледзечы на невялікую плошчу пашкоджання, увесь касцёл апламбаваны і не даступны для
правядзення набажэнстваў.
Вернікі не маюць магчымасці ўдзельнічаць у рэлігійных
абрадах, спынілася жыццё прыхода.
5 кастрычніка прыход атрымаў ліст ад КУП "Мінская Спадчына" N11/5256, у якім паведамляецца, што да 12 кастрычніка неабходна вызваліць памяшканне касцёла
ад маёмасці.
Усхваляваныя сітуацыяй, якая склалася на сённяшні дзень, а таксама пазбаўленыя месца для правядзення набажэнстваў, мы звяртаемся з просьбай паспрыяць як мага хутчэйшаму вяртанню
вялікай залы касцёла, у якой не было ўзгарання, для аднаўлення малітвы і набажэнстваў, здзяйснення Божых сакрамэнтаў Хросту, шлюбу і іншых.
На перыяд аднаўленчых работ у памяшканні касцёла просім дазволу праводзіць Богаслужэнні ў
светлы час сутак у памяшканні галерэі касцёла, дзе ёсць аўтаномныя выхады на
вуліцу, або на вуліцы - ва ўнутраным дворыку комплекса будынкаў касцёла.
Читать далее:
-
Устранить недостатки уличного освещения в г.Витебске
-
Шум от ламинантного покрытия
-
Зачыненне Чырвонага Касцёла на невядомы тэрмін
-
Незамедлительно устранить травмоопасные дефекты уличной инфраструктуры г.Витебска
-
Провести ремонт дороги по 5-му Пролетарскому переулку в г. Орша
-
Включить в план благоустройства занижение бордюров в Логойском районе