PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5529
03 декабря 2022

Пачаць будаўніцтва аўтастанцыі ў горадзе Смалявічы

У горадзе Смалявічы адсутнічае аўтастанцыя. Пры гэтым у 2020 годзе было запланавана будаўніцтва новай, але не пачалося.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Звяртаемся да Вас з пытаннем аб будаўніцтве новай аўтастанцыі ў г. Смалявічы. Будынак былой аўтастанцыі "Смалявічы" быў закрыты ў 2017 годзе, пры гэтым, у свой час было запланавана будаўніцтва аўтастанцыі з абсталяваннем 8-мю аўтобусамі пад пунктам № 11 у графіку чарговасці запланаваных работ на 2017 год за кошт сродкаў раённага бюджэта і іншых крыніцаў фінансавання. Адначасова з гэтым, у 2017 годзе праводзілася двое падрадных таргоў па прадметах закупкі "Выполнение предпроектных, проектных и изыскательских работ по объекту "Строительство автостанции с оснащением 8 автобусами" і Проектно-изыскательские работы с прохождением государственной экспертизы по объекту: "Строительство автостанции в г.Смолевичи", якія аднак былі прызаны неадбыўшыміся. Пры гэтым была распрацавана перадпраектаная дакументацыя (архітэктурна-планіровачная канцэпцыя) на будаўніцтва аўтастанцыі ў г. Смалявічы (№ 77/17 -ПД) у раёнене п.п. "Зарэчнае". Па стане на снежань 2022 года будаўніцтва аўтастанцыі так і не пачалося. Разам з тым, прыпыначны пункт "Чыг. п.п. "Зарэчнае" з'яўляецца канцавым або прамежкавым для бальшыні прыгарадных маршрутаў Смалявіцага раёна, а побач знаходзіцца прыпынак электрацягнікоў,  крамы, школа і буйная жылая забудова. Адсутнасць нармальных ўмоў для адстоя, развароту транспарту, а таксама для пасадкі ў яго, ствараюць нязручнасць, а таксама небяспеку, як для кіроўцаў грамадскага транспарту і пасажыраў, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху. 

У сувязі з вышэй адзначаным просім:

1) запланаваць будаўніцтва аўтастанцыі ў г. Смалявічы ў 2023-2024 гг.;

2) прывесці ў нармальны стан павільён прыпыначнага пункта "Чыг. п.п. Зарэчнае";

3) разглядзець магчымасць аднаўлення прыпыначнага пункту ў раёне гандлёвых аб'ектаў "Пятруха" і "Авоська" па вуліцы 50 год Кастрычніка (раней ён там быў), што дазволіць ўпарадкаваць рух грамадскага траспарту ў гэтым раёне. Напрыклад, арганізаваць высадку пасажыраў на прыпынку ў раёне крамы "Еўраопт", а пасадку на прыпынку ў раёне крамаў "Пятруха", "Авоська"

Читать далее: