PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5537
19 декабря 2022

Спыніць катаванні ў адносінах да Мікіты Емельянава і Сяргея Раманава ў ПК-11, Ваўкавыск

Патрабуем спыніць ціск і пераслед зняволеных Емельянава М.У. і Раманава С.А. у ПК-11, Ваўкавыск.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Як нам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльных сетак, на Мікіту Уладзіміравіча Емельянава, 24.03.2000 г.нар. і Сяргея Аляксандравіча Раманава, 07.06.1994 г.нар., якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №11, адміністрацыя турмы працягвае аказваць ціск. Емяльянава М.У. і Раманава С.А. рэгулярна змяшчаюць у ПКТ і ў ШІЗА, дзе яны знаходзіцца ў бесчалавечных умовах: поўная інфармацыйная ізаляцыя, холад і голад. Знаходжанне там адназначна ўплывае на маральны, псіхалагічны і фізічны стан чалавека. Такое стаўленне да зняволенага супярэчыць пункту 1 артыкула 1 "Канвенцыi супраць катаванняў і іншых жорсткiх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў стаўлення і пакарання" і з'яўляецца катаваннем. Акрамя таго, нам вядома, што яны не атрымоўваюць лістоў, якія людзі высылаюць на іх імя ў калонію. Гэта парушае правы Емельянава М.У. і Раманава С.А. згодна з пунктам 1 артыкула 85 КВК РБ, дзе гаворыцца, што асуджаныя маюць права атрымоўваць і высылаць лісты і тэлеграмы ў неабмежаванай колькасці. Негуманнае стаўленне да Емяльянава М.У і Раманава С.А. з боку адміністрацыі калоніі можа нанесці шкоду фізічнаму і псіхічнаму здароўю асобы, якая адбывае пакаранне. Такім чынам, парушаюцца нормы мiжнароднага права, менавіта артыкул 5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, артыкулы 7 і п.1 артыкула 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама нормы нацыянальнага заканадаўства: частка 3 артыкула 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, частка 3 артыкула 3 Крымінальна-папраўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць забарону на катаванні, жорсткае, негуманнае стаўленне і пакаранне. Зыходзячы з напісанага вышэй, і кіруючыся Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

ПАТРАБУЕМ:1. Спыніць незаконны ціск на Емяльянава М.У. і Раманава С.А. з боку супрацоўнікаў ПУ № 11, змяшчэнне гэтых асобаў у карцар ці ПКТ па надуманых прычынах, асаблiва, на тэрміны, якія перавышаюць дазволеныя 10 дзён;

2. Спыніць катаванні ў адносінах да Мікіты Уладзіміравіча Емяльянава і Сяргея Аляксандравіча Раманава;

3. Забяспечыць абарону правоў асуджаных Емельянава М.У. і Раманава С.А.;

4. Правесці праверку парушэнняў правоў Мікіты Уладзіміравіча Емельянава і Сяргея Аляксандравіча Раманава, выявіць і пакараць вінаватых асоб;

5. Спыніць незаконнае абмежаванне ў ліставанні з асуджанымі Мікітай Уладзіміравічам Емельянавым і Сяргеям Аляксандравічам Раманавым;

Читать далее: